Вы тут

Дзяржаўных узнагарод і Падзяк Прэзідэнта ўдастоены работнікі пракуратуры


Дзяржаўных узнагарод і Падзяк Прэзідэнта Беларусі ўдастоены сямёра работнікаў пракуратуры. Адпаведныя ўказ і распараджэнне падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Фота: БелТА

На падставе ўказа за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, асабістыя заслугі ў забеспячэнні законнасці, умацаванні правапарадку і барацьбе са злачыннасцю ордэнам «За службу Радзіме» ІІІ ступені ўзнагароджаны начальнік упраўлення ўласнай бяспекі Генеральнай пракуратуры Валерый Куліковіч. Медаля «За працоўныя заслугі» удастоены старшы пракурор аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці па наглядзе за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па крымінальных справах Дар’я Жук, намеснік начальніка аддзела пракуратуры Мінска па наглядзе за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па крымінальных справах Людміла Іваненка і пракурор аддзела дзяржаўнага абвінавачвання пракуратуры па наглядзе за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па крымінальных справах Аляксандр Кароль.

У адпаведнасці з распараджэннем кіраўніка дзяржавы за шматгадовую плённую працу, высокія паказчыкі ў службовай дзейнасці па забеспячэнні законнасці, умацаванню правапарадку і барацьбе са злачыннасцю Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб’яўлена старшаму пракурору ўпраўлення Генеральнай пракуратуры па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Анатолю Годуну за выкананнем правоў і свабод грамадзян упраўлення Генеральнай пракуратуры па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў Паўлу Елісееву і намесніку начальніка ўпраўлення Генеральнай пракуратуры па наглядзе за расследаваннем асабліва важных крымінальных спраў Міхаіла Шастапалава.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».