Вы тут

«У нас рукі развязаныя». Лукашэнка расказаў, калі «Белавія» адкрые рэгулярныя рэйсы ў Крым


Беларуская авіякампанія «Белавія» будзе ажыццяўляць рэгулярныя рэйсы ў Крым, калі гэта будзе неабходна. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв’ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва «Россия сегодня» Дзмітрыю Кісялёву, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Кіраўніку дзяржавы было зададзена пытанне, калі «Белавія» паляціць у Крым. «Хіба мы не лятаем у Крым? Шчыра кажучы, я нават не ведаў, што мы не лятаем у Крым», — адрэагаваў Прэзідэнт.

«Калі не лятае... Калі нам трэба будзе перавезці нашых людзей (а ў нас там і санаторый свой), слухайце, у нас рукі развязаны», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Дзмітрый Кісялёў удакладніў, што ў сваім пытанні меў на ўвазе ажыццяўленне рэгулярных рэйсаў.

«Цалкам дакладна. Я аб гэтым і гавару. Мы паляцім тады, калі нам трэба будзе. На жаль, не праз Украіну. У два разы або ў паўтара далей будзе», — сказаў Прэзідэнт.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?