Вы тут

У Мінску жанчына загінула пад коламі аўто пры пераходзе дарогі ў неўстаноўленым месцы


Пешаход загінула ў выніку аварыі ў сталіцы, паведамілі ва УДАІ ДУУС Мінгарвыканкама.


Фота: УДАІ ДУУС Мінгарвыканкама.

Паводле папярэдняй інфармацыі, каля 20 гадзін 05 хвілін 39-гадовы вадзіцель, кіруючы аўтамабілем «Нісан», рухаўся па вуліцы Кедышкі з боку вуліцы Філімонава ў напрамку вуліцы Валгаградскай і паблізу дома № 28 учыніў наезд на 51-гадовую жанчыну. Пешаход перасякала праезную частку па-за ўсталяваным для гэтага месцы, злева направа па ходзе руху аўтамабіля. Ад атрыманых траўм жанчына памерла на месцы здарэння.

Следчымі ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі ДАІ і ДКСЭ праводзіцца агляд месца здарэння, апытваюцца відавочцы.

Грамадзян, якія маюць якія-небудзь звесткі аб здарэнні, просяць звярнуцца ва УСК па Мінску па тэлефонах: (8017) 389-55-55 і (8033) 333-67-19.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».