Вы тут

Лукашэнка пацвердзіў, што гатовы спыніць транзіт энерганосьбітаў, калі Польшча закрые мяжу


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў, што гатовы спыніць транзіт энерганосьбітаў, калі Польшча закрые мяжу. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў у інтэрв’ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва «Россия сегодня» Дзмітрыю Кісялёву, перадае БелТА.


«Калі мяне будуць „душыць“ палякі ці яшчэ нейкія там, я буду глядзець на нейкія кантракты? Кіньце вы, аб чым вы гаворыце, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Палякі вырашылі закрыць мяжу з Беларуссю — добра, закрывайце. Мы не вельмі часта ездзім у Еўрасаюз. Нашы інтарэсы сёння ў Расіі, Кітаі і на Усходзе больш за ўсё. А калі я закрыю, што будзе тады з гэтым патокам, які ў асноўным у Расію, Кітай ідзе праз нас?»

Прэзідэнт адзначыў, што трапіць у Расію і ў далейшым еўрапейскія тавары праз Украіну не змогуць. Не наладжаны транзітныя зносіны і праз краіны Прыбалтыкі. «Толькі Беларусь. Таму, перш чым рабіць з іх боку заявы, трэба ўзяць свае курыныя мазгі ў рукі, як у народзе кажуць, і падумаць, што ты бразгаеш. Ён закрые мяжу... Каму ты на шкоду закрыеш? Сам сабе. А потым, ты закрыеш — тады падумайце, як вы энерганосьбіты будзеце купляць у Расіі», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.