Вы тут

Беларуска працуе ў марыйскай літаратуры


Некаторы час назад дырэктар Марыйскага кніжнага выдавецтва Юрый Салаўёў паведаміў прыемную і для Беларусі навіну. У Йошкар-Але прынялі ў Саюз пісьменнікаў Расіі нашу зямлячку — Вольгу Рабко. Яна нарадзілася на Гомельшчыне, у вёсцы Малочкі. Калі здарылася Чарнобыльская бяда, родная вёска трохгадовай дзяўчынкі аказалася ў зоне адсялення. Разам з бацькамі Вольга перабралася ў Рэспубліку Марый Эл. 


У 2000 годзе Вольга Рабко закончыла Мядзведскую СШ N 1. А ў 2005 годзе атрымала «чырвоны дыплом» пасля заканчэння факультэта замежных моў Марыйскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Н. К. Крупскай. Першыя свае творы Вольга надрукавала ў Мядзведскай раённай газеце «Вести». У час вучобы ў інстытуце таленавітая дзяўчына займалася перакладамі вершаў з англійскай на рускую мову. Удзельнічала ва ўсерасійскіх конкурсах маладых перакладчыкаў. Пасля заканчэння інстытута каля дзесяці гадоў працавала перакладчыкам юрыдычнай і тэхнічнай літаратуры. А першыя яе мастацкія пераклады былі надрукаваны ў 2015 годзе ў Чэхіі. Гэта былі творы іранскага пісьменніка-гуманіста Кясра (Алі) Анкаі. 

У 2016 — 2018 гг. В. Рабко супрацоўнічала з беларускай газетай «Астравецкая праўда», дзе вяла творчы праект «Небамежаваныя магчымасці», які быў скіраваны на асвятленне праблем людзей з інваліднасцю. 

На арыгінальную мастацкую творчасць Вольгі ў значнай ступені паўплывала яе захапленне фантастычнай літаратурай, а таксама любоў да народных казак, міфаў і легенд. Найболей блізкі маладой пісьменніцы жанр — фэнтэзі. Творчасць В. Рабко прадстаўлена на старонках розных літаратурна-мастацкіх альманахаў, якія выйшлі ў свет у Арэнбургу, Маскве, Рэспубліцы Крым. Першая кніга нашай зямлячкі — «Дзіўныя казкі» — пабачыла свет у 2017 годзе. Вольга Рабко — уладальніца прыза чытацкіх сімпатый у конкурсе «Кніга года Марый Эл — 2018», лаўрэат прэміі Усерасійскага конкурса імя Г. Пацёмкіна (Севастопаль), пераможца Міжнароднага форума-конкурса «Славянская ліра — 2016» (Полацк — Мінск, Беларусь) у намінацыі «Малая проза». Маладая пісьменніца адзначана і іншыміі ўзнагародамі. 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.