Вы тут

Лукашэнка асабіста павіншаваў Назарбаева з 30-годдзем з дня абрання на вышэйшую дзяржаўную пасаду


Адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з першым Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Кіраўнік беларускай дзяржавы асабіста павіншаваў калегу з 30-годдзем з дня выбрання на вышэйшую дзяржаўную пасаду.

Аляксандр Лукашэнка і Нурсултан Назарбаеў абмеркавалі і актуальны дзелавы парадак дня двухбаковых адносін. У 2021 годзе адзначаецца станоўчая тэндэнцыя да росту ўзаемнага тавараабароту, які па выніках студзеня — верасня наблізіўся да $800 млн, дадаўшы амаль на трэць у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам. Чакаецца, што па выніках бягучага года двухбаковы тавараабарот дасягне ўзроўню 1 млрд.

У цэнтры ўвагі ў час тэлефоннай размовы таксама была работа на тэрыторыі Казахстана сямі буйных зборачных вытворчасцей беларускай тэхнікі і абсталявання: МТЗ, «Гомсельмаша», МАЗа, «Бабруйскаграмаша» і іншых машынабудаўнічых прадпрыемстваў. У цэлым асабліва адзначана неабходнасць далейшай інтэнсіфікацыі ўзаемадзеяння па ўсім спектры беларуска-казахстанскага супрацоўніцтва.

Аляксандр Лукашэнка і Нурсултан Назарбаеў абмеркавалі і графік сустрэч.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.