Вы тут

Старшыня Крычаўскага райвыканкама — пра патэнцыял раёна


Крычаў у большасці асацыіруецца з буйной цэментнай вытворчасцю і палацам Пацёмкіна, які карыстаецца поспехам у турыстаў. Але гэта яшчэ і буйны сельскагаспадарчы раён, які забяспечвае сябе і краіну мясам, малаком і хлебам. Разам са старшынёй Крычаўскага райвыканкама Андрэем Седуковым падводзім вынікі мінулага года і прыадкрываем планы налета.


— Андрэй Мікалаевіч, нядаўна ў раёне і вобласці адбыліся святы-кірмашы «Дажынкі-21», дзе, у тым ліку, славілі крычаўскіх працаўнікоў і ўручалі ім узнагароды. Наколькі плённы быў мінулы сельскагаспадарчы год?

— Падвядзенне вынікаў сельскагаспадарчага года — вельмі важная для нас падзея. Гэта ж харчовая бяспека нашай краіны. І ў Крычаўскім раёне робіцца акцэнт на развіцці сельскагаспадарчай галіны. У раёне для гэтага ёсць усё — людзі, тэхніка, магчымасці. З вобласці дапамагаюць палівам і ўгнаеннямі. Застаецца толькі працаваць і трымаць тэхналагічную дысцыпліну, каб былі прыбаўленні і ў вазе жывёлы, і ў малацэ, і добры ўраджай на крычаўскай зямлі. У нас вельмі багатая ўрадлівая зямля. Нягледзячы на тое, што спачатку была засуха, потым нас залівала, потым зноў пякло, мы нядрэнна завяршылі сельскагаспадарчы год. Людзі з поўнай аддачай і добрасумленна аднесліся да справы, прынялі ўсе меры. У нас атрымалася своечасова сабраць ураджай, правесці палявыя работы па падняцці зябліва, што дазваляе смела ўвайсці ў зімоўку. Адрамантаваныя ўсе неабходныя комплексы, нарыхтаваныя кармы пад поўную патрэбу з улікам тысячы галоў жывёлы, якая была набытая сёлета. Усе задачы, якія перад намі пастаўленыя, адназначна будуць выкананыя.

— Крычаў, напэўна, самы буйны райцэнтр у спісе гарадоў паўднёва-ўсходняга рэгіёна. Прытым індустрыяльны. Наколькі добра развіваецца ў горадзе прамысловасць?

— Сапраўды, самы буйны. У нас знаходзяцца прадпрыемствы нават рэспубліканскай формы ўласнасці, напрыклад, цэмзавод. Сёння ён працуе стабільна, каля 80 % прадукцыі ідзе на экспарт, своечасова выплачваецца зарплата, адна з самых буйных па вобласці, дарэчы. Ёсць у нас і шэраг буйных камерцыйных структур, якія займаюцца вытворчасцю цэментна-шыферных пліт. Але ж я зноў хачу звярнуць увагу на сельскую гаспадарку, якой у раёне надаецца прыярытэтнае значэнне. У нас працуюць фермеры, дзякуючы якім валавая вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі знаходзіцца на вышыні. У раёна атрымалася дабіцца высокіх вынікаў у вытворчасці малака, мяса, і яшчэ не ўвесь патэнцыял вычарпаны. Таму ставім амбіцыйныя задачы, спадзяюся, што яны будуць выкананыя. У нас усё для гэтага ёсць. Плануем налета павялічыць вытворчасць валавой прадукцыі як мінімум яшчэ на 10 %. Сюды ўваходзіць і вытворчасць мяса, малака і прадукцыі раслінаводства. Плануем працягваць будаўніцтва комплексаў, аднаўленне закінутых фермаў. Сёння нарошчванне пагалоўя жывёлы патрабуе дадатковых памяшканняў, і мы прыводзім у парадак тыя, што дагэтуль пуставалі. Хоць Крычаў — горад прамысловы, раён у асноўным сельскагаспадарчы. Сельская гаспадарка сёння — аснова. Не будзе малака і хлеба, не будзе і развіцця прамысловасці, не будзе сацыяльнай сферы. Сельская гаспадарка, паўтаруся, — аснова нашай харчовай бяспекі.

— Нельга не заўважыць, як папрыгажэў крычаўскі палац Пацёмкіна. У яго памяшканнях з’явілася шмат новай мэблі, антыкварных рэчаў. Вельмі прыемна, што мясцовая ўлада думае не толькі пра хлеб надзённы, а і ўкладвае грошы ў захаванне і развіццё культурнай спадчыны. Бо гэта перш за ўсё выхаванне, заснаванае на любові да мясцовых славутасцяў, традыцый, гісторыі малой радзімы.

— Крычаву пашчасціла, напэўна, больш, чым некаторым іншым раённым цэнтрам. Граф Пацёмкін пабудаваў палац, які прызначаўся для Кацярыны Вялікай. Яна тут была, нават начавала, як сведчыць гісторыя. Палац захаваўся, і ў нас ёсць магчымасць дэманстраваць гэтую прыгажосць нашым і замежным турыстам. Гэта наша мінулае, без ведання якога, як вы казалі, немагчымае будучае. Трэба берагчы тое, што засталося нам ад продкаў. Думаю, што дзеці скажуць потым «дзякуй». Трэба аддаць належнае аблвыканкаму, без вышэйстаячай улады было б цяжэй вырашыць пытанне па напаўненні і захаванні палаца. Там гэта пытанне таксама знаходзіцца на жорсткім кантролі, паколькі ўся наша гістарычная спадчына выконвае адну з галоўных роляў у сацыяльным развіцці рэгіёна. Калі эканамічны патэнцыял прадстаўлены сельскай гаспадаркай і рэальным сектарам эканомікі, то сацыяльная сфера — школы, установы адукацыі, культуры і спорту — існуе за кошт бюджэту. У тым ліку і гістарычная спадчына. І чым лепш мы будзем яго напаўняць, тым большыя вынікі атрымаем.

Нэлі ЗІГУЛЯ
г. Крычаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.