У Брэсцкай вобласці праваахоўнікі затрымалі двух жыхароў Гродна з буйной партыяй наркотыкаў, паведамляе Telegram-канал МУС.
Маладыя людзі па заданні інтэрнет-магазіна забралі партыю псіхатропу з тайніка на тэрыторыі Мінскай вобласці і перавозілі для далейшага распаўсюджвання на Брэстчыне. У Кобрынскім раёне 20-гадовых кур’ераў затрымалі аператыўнікі. У аўтамабілі фігурантаў знойдзена 0,5 кг асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва пара-метылэфедрону.
Устаноўлена, што хлопцы працавалі на інтэрнет-краму каля двух месяцаў. Раней яны не траплялі ў поле зроку супрацоўнікаў міліцыі. Распачата крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў.
Прэв’ю: pexels.com
Надпісы кшталту «тут быў...» на сценах з’яўляліся яшчэ ў Сярэднявеччы.
Хто мае права на вяртанне грошай, а хто — заплаціць цалкам.
Артыстка з чароўным голасам сёлета прадставіць Беларусь на конкурсе эстраднай песні «Віцебск—2022».
Выхаванне дзяцей — не самая простая задача. Капрызы, істэрыкі — гэта толькі частка праблем, з якімі сутыкаюцца сучасныя бацькі.