Вы тут

Каранік: пытанні добраўпарадкавання двароў можна вырашаць з дапамогай дзяржаўна-прыватнага партнёрства


Пытанні добраўпарадкавання двароў і стварэння інфраструктуры ў жылой забудове варта выносіць на ўзровень дзяржаўна-прыватнага партнёрства. Такое меркаванне сёння па выніках прамой лініі ў Шчучынскім раёне выказаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік, паведамілі ў прэс-службе аблвыканкама, перадае БелТА.


На прамую лінію паступіла 12 пытанняў. Тэмы зваротаў былі розныя — ад бізнес-сферы да працы сістэм ЖКГ і аховы здароўя.

«Актуальнай застаецца, напрыклад, тэма дарог у раёнах індывідуальнай забудовы, добраўпарадкавання двароў. Гэтыя пытанні можна вырашаць з дапамогай дзяржаўна-прыватнага партнёрства. У Гродзенскай вобласці для гэтых мэтаў створаны фонд грамадзянскіх ініцыятыў. І прапануем вырашаць такія пытанні на ўмовах сумеснага фінансавання», — распавёў Уладзімір Каранік. Ён звярнуў увагу, што ўмовы могуць быць рознымі. Напрыклад, за кошт дзяржавы закупляюцца матэрыялы, а ўжо самі працы ў тым жа двары праводзяцца сіламі ініцыятыўнай групы жыхароў.

«Такім чынам мы вырашым адразу некалькі пытанняў. У тым ліку і захаванасці аб’ектаў добраўпарадкавання. Пагадзіцеся, калі людзі ўкладуць сваю працу або свае сродкі ў добраўпарадкаванне двара, дзіцячай пляцоўкі, то яны будуць ставіцца да зробленаму куды больш асцярожна», — адзначыў Уладзімір Каранік. Таксама, паводле яго слоў, стварэнне такога фонду дасць магчымасць спрасціць вылучэнне сродкаў на рашэнне актуальных для людзей пытанняў.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?