Вы тут

Лукашэнка: Захад прыдумаў слізкі фэйк аб намеры Расіі напасці на Украіну


Захад прыдумаў слізкі фэйк аб намеры Расіі напасці на Украіну. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв’ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва «Россия сегодня» Дзмітрыю Кісялёву, паведамляе БелТА.


«Яны прыдумалі слізкую ідэю: Расія хоча напасці на Украіну. Канцэнтруюць фэйк. Ну, слухайце, гэта спецаперацыя. Сёння гэта адзін з напрамкаў гібрыднай вайны. Фатаграфуюць зусім іншыя тэрыторыі — там, дзе сканцэнтраваны войскі нашай сумеснай групоўкі, — і выдаюць гэта як кулак браніраваны супраць Украіны. Гэта ва ўсім свеце распаўсюдзілі, каб апраўдаць свае дзеянні», — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы пры гэтым заўважыў: на Захадзе разумеюць, што адначасова трэба адцягнуць беларускае войска і трымаць яго ў напружанні па ўсіх франтах, пакуль Расія нібыта будзе «атакаваць» Украіну. «Вось яны і пачалі гэтыя манеўры ў Польшчы, Латвіі, Літве і Украіне. Што павінен я рабіць як галоўнакамандуючы? Я не павінен ісці на правакацыі, але павінен прадбачыць, што адбудзецца, каб не атрымалася, як у 1941 годзе. Сталін усім казаў не паддавацца на правакацыі, сігналы ішлі з Крамля, а тут ужо вайна фактычна пачыналася. Таму я вымушаны мець планы і падраздзяленні, часці беларускай арміі, якія будуць рэагаваць на любую спробу тут стварыць канфлікт — на граніцы Прыбалтыкі, Польшчы і Украіны», — сказаў Прэзідэнт.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».