Вы тут

Супрацоўнік КДБ Дзмітрый Федасюк пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам «За асабістую мужнасць»


Супрацоўнік Камітэта дзяржаўнай бяспекі старшы лейтэнант Дзмітрый Федасюк пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам «За асабістую мужнасць». Адпаведны ўказ падпісаў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, перадае БелТА.


Гэтай высокай узнагароды супрацоўнік КДБ удастоены за адвагу і асабістую мужнасць, праяўленыя пры выкананні службовых абавязкаў.

Як паведамлялася, 28 верасня пры правядзенні ў Мінску спецыяльных мерапрыемстваў па адпрацоўцы адрасоў, дзе маглі знаходзіцца асобы, датычныя да тэрарыстычнай дзейнасці, у адной з кватэр жылога дома асабліва небяспечны злачынца з стрэльбы адкрыў агонь на паражэнне па супрацоўнікам праваахоўных органаў. У выніку супрацоўнік Камітэта дзяржбяспекі быў смяротна паранены.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі