Вы тут

На вуліцы Шаранговіча нецвярозы вадзіцель учыніў ДТЗ


2 снежня каля 1 гадзіны ночы 39-гадовы мужчына, кіруючы аўтамабілем «Шкода», рухаўся па вул. Шаранговіча з боку вул.Гарэцкага ў напрамку вул. Сухараўская, перадае УДАІ ДУУС Мінгарвыканкама.


Фота: УДАІ ДУУС Мінгарвыканкама.

Каля дома № 48 ён не ўлічыў пагодныя і дарожныя ўмовы і сутыкнуўся з аўтамабілем «Фольксваген», які спыніўся на чырвоны сігнал святлафора. Пасля гэтага аўтамабіль «Шкода» адкінула на асвятляльную мачту.

Прыбыўшы на месца ДТЗ, супрацоўнікі аддзела ДАІ Фрунзенскага раёна г. Мінска западозрылі, што вадзіцель нецвярозы. Яго даставілі на агляд. Па выніках даследавання ў арганізме парушальніка выяўлена 1,52 праміле алкаголю.

У ДТЗ пацярпелых няма, транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.

Паважаныя кіроўцы, сядаючы за руль у стане алкагольнага ап’янення, вы падвяргаеце небяспецы не толькі сябе, але і астатніх удзельнікаў дарожнага руху.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».