Вы тут

«Белавія»: новыя абмежаванні ЕС не паўплываюць на магчымасць выканання палётаў


Новыя абмежаванні ЕС не паўплываюць на магчымасць выканання палётаў, паведамляе сайт авіякампаніі «Белавія».


«Не варта хвалявацца: уведзеныя абмежаванні не адаб’юцца на магчымасці выканання палётаў, якія ўжо запланаваны ў бягучым раскладзе. Вы можаце смела планаваць водпуск на зімовых канікулах. Рызыкі затрымацца ў чужой краіне няма. Дзяржавы, у якія зараз выконваюцца палёты, адкрыты для „Белавія“, новыя абмежаванні не паўплываюць на іх даступнасць, рэйсы будуць выконвацца ў адпаведнасці з раскладам», — заявілі ў «Белавія».

Там таксама адказалі на пытанні аб тым, ці зменіцца ў існуючай сітуацыі цана на білеты. «Цана на авіябілеты мяняецца дынамічна і залежаць ад бягучай і прагназуемай загрузкі рэйсаў, попыту на авіяперавозкі па канкрэтным напрамку і іншых фактараў. У сувязі з сітуацыяй цана на пералёты не зменіцца», — падкрэслілі ў авіякампаніі.

У сувязі з увядзеннем абмежаванняў авіякампанія вымушана скараціла парк паветраных суднаў. На дадзены момант флот авіякампаніі складаецца з 15 самалётаў, што цалкам дастаткова для выканання ўсіх запланаваных рэйсаў у зімовым сезоне — як рэгулярных, так і чартарных. Да летняга сезона «Белавія» плануе папоўніць флот за кошт набыцця самалётаў ва ўласнасць, а таксама заключэння дагавораў лізінгу з кампаніямі, якія не з’яўляюцца рэзідэнтамі ЕС.

Зімовы расклад сфарміраваны. «Як і раней, у працэсе работы і аналізу загружанасці рэйсаў у расклад могуць уносіцца кропкавыя карэкціроўкі на працягу ўсяго сезона, звязаныя з аптымізацыяй ратацыі самалётаў і пабудовай аптымальнай стыкоўнай базы. Пераважная большасць рэйсаў будзе выканана па раскладзе. У адзінкавых выпадках змянення раскладу пасажыры рэгулярных рэйсаў папярэджваюцца аб гэтым персанальна, пры змяненні раскладу чартарных рэйсаў інфармуецца заказчык рэйса», — сказалі ў «Белавія».

Пры планаванні раскладу палётаў у летні перыяд 2022 года авіякампанія зыходзіць з рэальнай колькасці самалётаў у флоце.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».