Вы тут

Акцыя «Апавяшчальнік у кожны дом» стартуе ў Беларусі 4 снежня


У мэтах павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва ў рэспубліцы ў перыяд з 4 па 12 снежня будзе праходзіць акцыя па папярэджанні гібелі людзей ад пажараў у жыллёвым фондзе «Апавяшчальнік у кожны дом», паведамілі ў МНС, перадае БелТА.


«Не сакрэт, што большасць пажараў у кватэрах і прыватных домаўладаннях адбываецца менавіта ў той момант, калі чалавек спіць. У сне ён не адчувае пах дыму, таму становіцца найбольш безабаронным і не можа адвесці ўдар стыхіі. Адной з гарантаваных мер своечасовага выяўлення задымлення і абвесткі аб гэтым з’яўляецца аўтаномны пажарны апавяшчальнік (АПА) — маленькі, але жыццёва важны прыбор, які дазволіць папярэдзіць трагедыю і выратаваць жыццё», — падкрэслілі ў МНС.

Падчас правядзення акцыі мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы актывізуюць працу назіральных камісій з прыцягненнем усіх зацікаўленых суб’ектаў прафілактыкі. Асаблівая ўвага будзе нададзена хатам беспрацоўных і злоўжываючым спіртнымі напоямі грамадзян.

Работнікі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях правядуць індывідуальную прафілактычную работу па ўстаноўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і праверцы іх працаздольнасці ў домаўладаннях адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян, шматдзетных сем’яў і іншых прадстаўнікоў мэтавай аўдыторыі акцыі.

Акрамя таго, у месцах з масавым знаходжаннем людзей (гандлёвыя цэнтры, вакзалы, рынкі) з’явіцца наглядна-выяўленчая прадукцыя па тэматыцы акцыі.

«Памятаеце: залог вашага дабрабыту — выкананне правілаў пажарнай бяспекі. Усталюйце пажарны апавяшчальнік, каб зберагчы сябе і сваіх блізкіх», — дадалі ў ведамстве.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».