Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. На гэтым тыдні на свеце не знойдзецца больш мэтанакіраваных людзей, чым прадстаўнікі вашага знака. Зможаце справіцца з любой справай, калі будзеце мець хоць мінімальнае ўяўленне, як гэта робіцца. З сабой змагацца цяжка, але памятайце, што павышаная агрэсіўнасць можа перашкодзіць ажыццяўленню планаў. Дапаможа адзінота, прагулкі і адпачынак.


Фота: pexels.com

ЦЯЛЕЦ. Надыходзячы тыдзень запатрабуе асцярожнасці ў думках і дзеяннях. У аўторак лепш мець справу з праверанымі партнёрамі. У чацвер імкніцеся пазбягаць людных месцаў і шумных кампаній. У нядзелю ўлічвайце дробязі і дэталі, яны могуць паказаць шмат цікавага.


БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні будзеце і працаваць, і адпачываць з задавальненнем. Адчуеце любоў, радасць і паўнату жыцця. Прыслухайцеся да сябе і даверцеся інтуіцыі, вам будзе шанцаваць, зможаце ўвасобіць у рэальнасць амаль усё задуманае.


РАК. На гэтым тыдні намячаюцца нядрэнныя перспектывы на рабоце, кар’ерны рост і прэмія. У чацвер добра было б не ўмешвацца ў чужыя канфлікты: вырашыць іх вы ўсё роўна не зможаце. У пятніцу вас чакае радасная навіна. У выхадныя галоўныя клопаты і асноўныя дасягненні будуць чакаць дома.


ЛЕЎ. На гэтым тыдні зможаце ўшчыльную заняцца эканамічнымі пытаннямі і ўнесці канструктыўныя пераўтварэнні ў сваю справу або быт. Першая палова тыдня схіляе да заключэння выгадных кантрактаў і пачатку ўдалых паездак. У другой палове тыдня лепш менш размаўляць, больш думаць і аналізаваць. Не саромейцеся пры выпадку карэктна падкрэсліць вашу незаменнасць на працы.


ДЗЕВА. Настае ўдалы час для далёкіх паездак і планавання хуткага адпачынку на святы. Серада небяспечная канфліктамі, будзьце асцярожныя, бо не выключаны рознага роду страты. У пятніцу ўспомніце пра сяброў, з якімі даўно не сустракаліся, і паспрабуйце выправіць недагляд, пакуль яны на вас не пакрыўдзіліся.


ШАЛІ. На гэтым тыдні магчыма далёкая камандзіроўка, цікавыя новыя знаёмствы. У чацвер пастарайцеся стрымліваць эмоцыі, уважліва сачыце за сваімі словамі і паводзінамі суразмоўцаў. Магчыма, такім чынам вы пазбегнеце буйных непрыемнасцяў. У пятніцу можаце адчуць у сабе ўсплёск ініцыятыўнасці і прадпрымальнасці. Паспрабуйце злавіць момант і прымяніць гэтыя якасці з максімальнай карысцю. У выхадныя адпачніце і расслабцеся.


СКАРПІЁН. Тыдзень садзейнічае кантактам, супрацоўніцтву, цікавым паездкам. Сямейныя праблемы пачнуць неўзаметку знікаць. Ваша працаздольнасць дазволіць праявіцца з лепшага боку і будзе па заслугах ацэнена начальствам. Чакае значны прыбытак. Больш часу аддайце асабістаму жыццю, у гэтай сферы адбываюцца важныя перамены.


СТРАЛЕЦ. Ад таго, як сплануеце тыдзень, залежыць, ці паспееце завяршыць важныя справы. Неабходна разумна падысці да рашэння праблем, паспрабуйце адмовіцца ад эмоцый — у дадзены момант яны будуць толькі перашкаджаць. Накіруйце сваю энергію на вырашэнне самага актуальнага ў дадзены момант пытання. У выхадныя пастарайцеся не перашчыраваць з выхаваннем і крытыкай.


КАЗЯРОГ. Вы занадта шмат на сябе ўзвалілі, грандыёзныя планы цяжка ажыццявіць, можа быць, лепш іх скараціць, аб’ектыўна ацаніўшы сілы. Верагодныя камандзіроўкі ў панядзелак ці ў суботу, якія дазволяць адцягнуцца ад некаторых праблем. Вашы дасціпныя, але не занадта карэктныя выказванні могуць справакаваць канфліктную сітуацыю, таму сачыце за сваімі словамі. У нядзелю, вырашаючы важныя пытанні, прыслухайцеся да парад блізкіх і не адпрэчвайце іх дапамогу.

ВАДАЛІЎ. Скарыстайцеся дапамогай і парадамі сяброў і калег. Не варта захапляцца містыкай і разгадваннем чужых сакрэтаў, гэта можа справакаваць плёткі і інтрыгі вакол вас. У сераду пастарайцеся не мітусіцца па дробязях, інакш можаце дапусціць промах у сур’ёзнай справе. Пятніца дасць магчымасць разбурыць старое, вызваліўшы месца для стварэння новага. Для камфортных зносін з навакольнымі ў нядзелю вам спатрэбіцца паблажлівасць і адмова ад іранічных каментарыяў.


РЫБЫ. У першую палову тыдня давядзецца добра папрацаваць, выконваючы пастаўленыя вамі ж задачы. Затое з’явяцца выдатныя перспектывы, якія дазволяць дабіцца добразычлівасці начальства. У аўторак давядзецца шмат часу ўдзяліць назапашанай рабоце, у гэты дзень можаце многае паспець завяршыць. Пятніца парадуе шумнай вечарынкай і сустрэчай з блізкімі сябрамі.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.