Вы тут

Жыхар Баранавічаў вырошчваў каноплі ў сістэмным блоку камп’ютара


Супрацоўнікі мінскага наркакантролю з калегамі з Мінскай вобласці пры сілавой падтрымцы АМАПа ГУУС Мінгарвыканкама затрымалі 27-гадовага жыхара Баранавічаў, які на здымнай кватэры арганізаваў памяшканне для вырошчвання і вырабу наркотыку, паведамляе БелТА са спасылкай на мінскую міліцыю.


Малады чалавек быў затрыманы пасля таго, як забраў закладку з гашышам. Агульная вага наркотыку склаў 15 г.

Устаноўлена, што мужчына на здымнай кватэры ў корпусе ад сістэмнага блока камп’ютара вырошчваў каноплі: усталяваў электрычныя лямпы, сістэму вентыляцыі і сачыў за вільготнасцю. Канфіскавана больш за 19 г марыхуаны, палімерныя ёмістасці з вадкім угнаеннем, ёмістасць з адным кустом канопляў, электронныя шалі. Ён растлумачыў, што вырошчваў і вырабляў наркотык для ўласнага спажывання.

Узбуджана крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў. Дарэчы, раней мужчына ўжо неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за аналагічныя злачынствы.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі