Вы тут

Пры лабавым сутыкненні аўтамабіляў у Полацкім раёне пацярпела 6-гадовая дзяўчынка


У ДТЗ у Полацкім раёне дзіця атрымала траўмы і было шпіталізавана, паведамілі ў УДАІ Віцебскага аблвыканкама, перадае БелТА.


Сёння днём паблізу в. Экімань Полацкага раёна 45-гадовы кіроўца Citroen C5 не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху і здзейсніў сутыкненне з аўтамабілем Opel Astra, за рулём якога знаходзілася 35-гадовая жанчына. У выніку ДТЗ пацярпела 6-гадовая дзяўчынка.

Дзяржаўтаінспекцыя Віцебскай вобласці заклікае кіроўцаў улічваць умовы надвор’я і дарожныя ўмовы, узмацніць пільнасць, выконваць бяспечны хуткасны рэжым.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».