Вы тут

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт прызнаны лепшым экспарцёрам у галіне адукацыі


БДУ перамог у намінацыі «Адукацыя» ў конкурсе «Найлепшы экспарцёр 2020». Дыплом і памятную статуэтку рэктару БДУ Андрэю Каралю ўручыў старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч.


Такая высокая ўзнагарода стала магчымай дзякуючы актыўнай рабоце БДУ па навучанні замежных грамадзян. Цяпер у БДУ праходзяць падрыхтоўку больш за 4 тысячы замежных студэнтаў з больш як 60 краін, што з'яўляецца самым высокім паказчыкам па краіне. Яшчэ тры гады таму гэта лічба вагалася ў межах 2,5 тысячы. За апошнія чатыры гады колькасць адукацыйных праграм на англійскай мове павялічылася ва ўніверсітэце амаль у шэсць разоў. Сёння тут дзейнічаюць 23 праграмы на англійскай мове: 18 — на другой ступені і 5 — на першай. У 2017 годзе іх было ўсяго чатыры.

Таксама заахвочвальным дыпломам у намінацыі «Адукацыя» адзначаны Інстытут бізнесу БДУ.

Усяго па выніках 2020 года пераможцамі рэспубліканскага конкурсу сталі 22 прадпрыемствы і 30 узнагароджаны заахвочвальнымі дыпломамі ў 22 розных намінацыях. Сярод іх «Вытворчасць бытавых тавараў для насельніцтва», «Распрацоўка інфармацыйных тэхналогій», «Машынабудаванне і металаапрацоўка», «Металургія», «Сельская гаспадарка», «Транспарт і лагістыка», «Паслугі», «Вытворчасць тавараў, прызначаных для лячэння і рэабілітацыі», «Лёгкая прамысловасць», «Малочная прамысловасць» і іншыя.

У фінальным этапе спаборніцтва ацэньвалася фінансава-гаспадарчая дзейнасць 118 рэспубліканскіх прадпрыемстваў.

Для БДУ ўзнагарода ў конкурсе стала другой за ўсю гісторыю яго правядзення. У 2016 годзе ўніверсітэт таксама быў удастоены гэтага статусу.

Конкурс «Найлепшы экспарцёр» праводзіцца штогод з 2009 года Беларускай гандлёва-прамысловай палатай сумесна з міністэрствамі, дзяржкамітэтамі, канцэрнамі, аблвыканкамамі, Мінскім гарвыканкамам, бізнес-саюзамі, Нацыянальнай акадэміяй навук, Беларускай універсальнай таварнай біржай, страхавой кампаніяй «Белэксімгарант» і адміністрацыяй ПВТ.

Ён накіраваны на стымуляванне развіцця экспартна арыентаванай вытворчасці, павелічэння аб'ёмаў і канкурэнтаздольнасці экспартаванай прадукцыі.

У намінацыі «Адукацыя» лаўрэатаў сталі вызначаць з 2015 года.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».