Вы тут

Плаўчыха Анастасія Шкурдай устанавіла новы нацыянальны рэкорд на этапе ISL


Беларуская плыўчыха Анастасія Шкурдай устанавіла новы нацыянальны рэкорд на этапе ISL, які праходзіць у Эйндховене (Нідэрланды) на кароткай вадзе, паведамляе БелТА.


Шчаслівай для беларускі, якая выступае за французскую каманду «Энерджы Стандарт», стала дыстанцыя 200 м на спіне. Настасся Шкурдай фінішавала другой з часам 2 хв. 01,51 сек., пабіўшы сваё ж нацыянальнае дасягненне (2 мін. 01,77 сек.).

Апярэдзіць брэстаўчанку на фінішы змагла толькі амерыканка Беата Нэльсан з каманды «Калі Кандорс» — 2мін. 00,33 сек. Трэцяе месца ў канадкі Інгрыд Вільм — 2 мін. 02,28 сек.

ISL (International Swimming League) — першы рэгулярны клубны турнір па плаванні, створаны спецыяльна для вядучых атлетаў з усяго свету.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».