Вы тут

Хакейная каманда Прэзідэнта перамагла зборную Гомельскай вобласці ў матчы аматарскага турніру


Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі атрымала трэцюю перамогу ў матчах XV рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод аматараў на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, паведамляе БелТА.


Сёння на лёдзе сталічнай «Алімпік-Арэны» прэзідэнцкая дружына выйграла ў хакеістаў Гомельскай вобласці з вынікам 8:2 (1:0, 3:0, 4:2). Першая трэць паядынку выдалася вельмі напружанай. Гаспадары мелі гульнявую перавагу, але толькі адзін раз змаглі дамагчыся поспеху — на 10-й хвіліне лік адкрыў Алег Антоненка. У другім перыядзе лядовая дружына кіраўніка дзяржавы зайграла на яшчэ больш высокіх хуткасцях, і ў браму гамяльчан было закінута тры шайбы. Вызначыліся Дзяніс Курдзека, Аляксей Яфіменка і ў другі раз Алег Антоненка. У заключнай дваццацімінутцы гледачы, якія да адмовы запоўнілі трыбуны лядовай арэны, убачылі шэсць шайбаў. У складзе прэзідэнцкай каманды галявы дубль аформіў Мікалай Лукашэнка, па адной шайбе ў свой актыў запісалі Арцём Антоненка і Андрэй Міхалёў. Госці адказалі дакладнымі кідкамі Андрэя рыбалкі і Аляксея Аўтаева.

Лепшымі гульцамі сённяшняй сустрэчы прызнаныя галкіперы — Уладзіслаў Дзюбенка (Гомельскся вобласць) і Дзмітрый Філіповіч (каманда Прэзідэнта). Узнагароды ім уручыў міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук. Не засталіся без падарункаў і балельшчыкі, якія па традыцыі атрымалі дзясяткі цацак ад гульцоў каманды Прэзідэнта.

На старце турніру каманда Прэзідэнта перамагла хакеістаў Брэсцкай вобласці з вынікам 7:3, а затым абгуляла зборную Мінскай вобласці — 5:2.

Наступны паядынак лядовая дружына кіраўніка дзяржавы правядзе 22 студзеня 2022 года супраць хакеістаў Магілёўскай вобласці.

Хакейная каманда Прэзідэнта дванаццаць разоў выйгравала спаборніцтвы сярод аматарскіх каманд, па адным тытуле ў хакеістаў Гомельскай і Мінскай абласцей.

Арганізатары XV рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі сярод аматараў — Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Міністэрства спорту і турызму, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.

Фота  БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».