Вы тут

Дабрачынная акцыя «Цуды на Каляды» стартавала ў Беларусі


Сёння ў Мінску дадзены старт рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Цуды на Каляды». Гэта сумесны праект Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, паведамляе БелТА.


Старт дабрачыннага праекта ўжо шмат гадоў з’яўляецца неад’емнай часткай фіналу конкурсу «Валанцёр года», які прайшоў сёння ў ГЦ «Сталіца».

Па традыцыі аб пачатку праекта абвясцілі любімыя ўсімі дзецьмі і дарослымі казачныя персанажы Дзед Мароз і яго ўнучка Снягурка, а пацешныя тыграняты (сімвал 2022 года) папоўнілі куфар добрых спраў падарункамі для Івянецкага дзіцячага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі фізічнага развіцця.

Дабрачынная акцыя «Цуды на Каляды» пройдзе з 4 снежня па 9 студзеня і ўнясе сваю лепту ў рэспубліканскую акцыю «Нашы дзеці». У цэнтры ўвагі валанцёраў і цімураўцаў будуць выхаванцы дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў, прымачоў-размеркавальнікаў, прытулкаў для дзяцей-сірот, дзеці з абмежаванымі магчымасцямі і інш.

Геаграфія праекта шырокая і ахопіць усе рэгіёны краіны. Усяго плануецца правесці каля 500 дабрачынных мерапрыемстваў. Сімвалам акцыі традыцыйна стануць чырвоныя рукавічкі, якія адлюстроўваюць імкненне дзяцей і моладзі Беларусі акружыць клопатам, увагай людзей, асабліва ў навагоднія і калядныя дні.

Арганізатары падкрэсліваюць: цуды абавязкова здараюцца, трэба толькі ў іх верыць. Стаць для кагосьці чараўніком можа абсалютна кожны, далучыўшыся да добрых спраў.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».