Вы тут

ДПК: падчас вучэнняў украінскія пілоты парушылі мяжу з Беларуссю


Падчас вучэнняў украінскія пілоты парушылі мяжу з Беларуссю. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржпамежкамітэце, перадае БелТА.


«Правядзенне Украінай вучэнняў на мяжы з Рэспублікай Беларусь справакавала інцыдэнт. Сёння, 4 снежня, каля 12 гадзін на беларуска-ўкраінскай мяжы ў раёне пункта пропуску „Новая Рудня“ Мазырскі пагранатрад зафіксаваў парушэнне паветранай прасторы Беларусі з боку Украіны», — гаворыцца ў паведамленні.

Як растлумачылі ў Камітэце, украінскі ваенны верталёт Мі-8 на вышыні каля 100 м перасёк дзяржаўную мяжу і заляцеў на глыбіню да 1 км на тэрыторыю Беларусі. Па дадзеным інцыдэнце паінфармаваны ўкраінскі бок.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Беларусы расчараваліся ў доларах

Беларусы расчараваліся ў доларах

Па выніках года наша насельніцтва не толькі значна астыла да гэтай валюты, але і працягвае пазбаўляцца ад яе рэкорднымі тэмпамі.

Грамадства

Навука голасу, дызайн лекаў і сакрэт шчаслівага бацькоўства

Навука голасу, дызайн лекаў і сакрэт шчаслівага бацькоўства

«Інавацыйны шторм» — гэта бітва простых слоў са складанымі тэрмінамі.

Палітыка

Се Сяаюн: Супрацоўніцтва Кітая і Беларусі — прыклад міжнародных адносін новага тыпу

Се Сяаюн: Супрацоўніцтва Кітая і Беларусі — прыклад міжнародных адносін новага тыпу

Беларусь і Кітай адзначаюць адметную дату — 30-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін.

Грамадства

Дзе падпрацаваць пасля Новага года?

Дзе падпрацаваць пасля Новага года?

Псіхолагі раяць пачынаць не з маніторынгу рынку, а з некалькіх пытанняў самому сабе — каб вызначыцца з прыярытэтамі.