Вы тут

Памёр стваральнік «Кінатаўра» Марк Рудынштэйн


Стваральнік «Кінатаўра», прадзюсар Марк Рудынштэйн памёр ва ўзросце 75 гадоў, паведамляе ТАСС.


Фото ТАСС

Памочніца Рудынштэйна пацвердзіла ТАСС сыход з жыцця прадзюсара. «Так, гэта праўда», — сказала яна.

75-гадовы Марк Рудынштэйн быў шпіталізаваны 16 лістапада. Ён вядомы як стваральнік фестывалю «Кінатаўр», прадзюсар і акцёр. Сярод работ з яго ўдзелам — меладрама «Прыходзь на мяне паглядзець», дэтэктыў «Заўтра будзе заўтра», драма «Вольф Месінг: які бачыў скрозь час», меладрама «Маскоўская сага» і іншыя.

15 гадоў «Кінатаўрам» кіраваў Марк Рудынштэйн. У 2004 годзе фестываль узначаліў Аляксандр Раднянскі і ажыццявіў кардынальную змену — фестываль адмовіўся ад правядзення міжнароднага конкурсу і поўнасцю сфакусіраваўся на расійскім кінематографе.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».