Вы тут

У Слаўгарадзе пры пажары ў шматкватэрным доме выратавалі мужчыну


Пры пажары ў шматкватэрным жылым доме ў Слаўгарадзе выратавалі мужчыну, паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.


Фота: МНС

«5 снежня каля 11.20 ратавальнікам паступіла паведамленне аб задымленні ў пад’ездзе пяціпавярховага жылога дома ў Слаўгарадзе па вул. Карла Маркса», — расказалі ў МНС.

Па прыбыцці да месца выкліку ў кватэры на трэцім паверсе назіралася шчыльнае задымленне. Са слоў суседзяў, у кватэры мог знаходзіцца чалавек — гаспадар кватэры. Мужчына 1963 года нараджэння, не працуе, жыве адзін.

Супрацоўнікі МНС знайшлі яго ў кухні і вынеслі на свежае паветра. Пацярпелага шпіталізавалі ў Слаўгарадскую ЦРБ з атручэннем прадуктамі гарэння. Мужчына знаходзіцца ў здавальняючым стане.

У кватэры пашкоджана маёмасць, закураны сцены. Прычына пажару высвятляецца.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».