Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў народ Фінляндыі з Днём Незалежнасці, БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што за апошнія сто з лішнім гадоў Фінляндыя дабілася прыкметных поспехаў у сваім развіцці, стала прыкладам для многіх дзяржаў свету па ўзроўні жыцця, адукацыі, інавацый і медыцыны.
«Беларусь заўсёды з павагай ставілася да Фінляндыі як да ментальна блізкага, надзейнага партнёра. Перакананы, што ў хуткім часе Мінск і Хельсінкі змогуць аднавіць паўнацэнны палітычны дыялог. Мы нязменна зацікаўлены ў прадаўжэнні плённага супрацоўніцтва з фінскім бокам у сферах зялёнай эканомікі, энергетыкі, навукі і адукацыі, лясной прамысловасці, сельскай гаспадаркі», — гаворыцца ў віншаванні.
Прэв’ю: БелТА
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.