Вы тут

У БДУ пачнуць рыхтаваць спецыялістаў па турызме з міждысцыплінарнымі ведамі


Новая спецыяльнасць «Геатэхналогіі турызму і экскурсійная дзейнасць» з’явіцца ў наступным навучальным годзе на факультэце геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ.


Яе адкрыццё абумоўлена патрэбай айчынных арганізацый у супрацоўніках з веданнем сучаснага турызму ва ўмовах глабалізацыі, інфарматызацыі і лічбавізацыі. Падрыхтоўка па новым напрамку арыентавана на міждысцыплінарнасць і інавацыйныя дысцыпліны, такія, напрыклад, як «Лічбавыя тэхналогіі ў турызме», «ГІС-аналіз і мадэляванне ў турызме», «Маркетынг у турызме», «Анлайн-рэсурсы ў турызме», «Асновы web- праектавання і web-аналітыкі», «Мадэлі даных у сістэме кіравання базамі даных у турызме» і іншыя.

Новая спецыяльнасць мае дзве адметныя і канкурэнтныя пазіцыі ў параўнанні з адкрытымі ў беларускіх ВНУ раней. Акрамя класічных геаграфічных дысцыплін, студэнты атрымаюць комплексныя веды ў галіне геатэхналогій і ГІС-тэхналогій, якія ўключаюць web-праграмаванне і праектаванне, галіновыя геаінфармацыйныя сістэмы, прагнозную аналітыку і рэкламу ў турысцкай галіне, эканоміку турызму і інш.

Акрамя таго, БДУ з’яўляецца адзінай установай у краіне, якая мае паўвекавы вопыт падрыхтоўкі кадраў для турысцкай індустрыі на ўсіх узроўнях адукацыі: ад вышэйшай да перападрыхтоўкі. Упершыню ў нашай краіне падрыхтоўка спецыялістаў у галіне турызму была адкрыта ў БДУ ў 1972 годзе. З гэтага года і па цяперашні час факультэт геаграфіі і геаінфарматыкі выпускае спецыялістаў па спецыялізацыі «Геаграфія турызму і экскурсійны менеджмент».

Набор на спецыяльнасць «Геатэхналогіі турызму і экскурсійная дзейнасць» пройдзе на першую ступень вышэйшай адукацыі на бюджэтную і платную формы навучання. Выпускнікам будзе надавацца кваліфікацыя «Географ. Спецыяліст па турысцка-экскурсійнай дзейнасці». Месцам работы для выпускнікоў стане Міністэрства спорту і турызму Беларусі, турысцкія кампаніі, якія спецыялізуюцца на распрацоўцы экскурсійных, уязных тураў, экспарце турысцкіх паслуг, а таксама ўстановы адукацыі па падрыхтоўцы кадраў для турыстычнай галіны.

Сёння на факультэце геаграфіі і геаінфарматыкі на I ступені вышэйшай адукацыі вядзецца падрыхтоўка па шасці спецыяльнасцях. Навучанне праходзяць больш за 600 студэнтаў. На ІІ ступені магістранты асвойваюць адукацыйныя праграмы па чатырох спецыяльнасцях.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Пасол Беларусі ў КНР: З 1992-га тавараабарот з Кітаем вырас больш як у 130 разоў

Пасол Беларусі ў КНР: З 1992-га тавараабарот з Кітаем вырас больш як у 130 разоў

Наперадзе юбілей беларуска-кітайскіх адносін — 30 гадоў.

Грамадства

Што вылучае Іўе сярод іншых беларускіх гарадоў  і якая трагедыя дагэтуль у памяці яго жыхароў?

Што вылучае Іўе сярод іншых беларускіх гарадоў і якая трагедыя дагэтуль у памяці яго жыхароў?

Са старажытных часоў Іўеўшчына адметная сваёй шматнацыянальнасцю. 

Грамадства

Што акрамя цэркваў і замкаў паглядзець на Гарадзеншчыне?

Што акрамя цэркваў і замкаў паглядзець на Гарадзеншчыне?

Музей, валуноў, вавёркі, вадзянога млына і не толькі.