Вы тут

Вызначаны пералік сістэмна значных банкаў на наступны год


Першапачаткова Нацыянальны банк Беларусі пазначыў, для чаго ствараецца пералік сістэмна значных банкаў, а менавіта — для абмежавання рызык банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, здольных паўплываць на ўстойлівасць функцыянавання айчыннай банкаўскай сістэмы.


Гэты пералік разбіты на дзве часткі, у першай — шэсць банкаў, а ў другой — 5. Да групы сістэмнай значнасці I аднесены такія акцыянерныя таварыствы як «ААБ Беларусбанк», «Белаграпрамбанк», «Прыорбанк», «Ашчад Банк», «Банк БелВЭБ» і «Белінвестбанк».

Да групы сістэмнай значнасці II аднесены ААТ «Белгазпрамбанк», ЗАТ «Альфа-Банк», ЗАТ Банк ВТБ (Беларусь), ЗАТ «МТБанк», ААТ «Банк Дабрабыт».

Аднясенне банкаў да ліку сістэмна значных зраблена на падставе агрэгаванай ацэнкі іх сістэмнай значнасці па такіх паказчыках, як маштаб дзейнасці банка, яго ўзаемазвязанасць з банкамі-рэзідэнтамі, значнасць для эканомікі і ўзаемазвязанасць з нерэзідэнтамі.

Як патлумачылі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацыянальнага банка, на працягу 2022 года гэтым банкам неабходна забяспечыць выкананне нарматываў дастатковасці нарматыўнага капіталу, значэнне якіх вызначаецца з улікам буфера сістэмнай значнасці. Акрамя таго, у названых банках саветам дырэктароў (наглядальным саветам) з ліку яго членаў і работнікаў банка павінен быць сфарміраваны камітэт па ўзнагароджаннях, які ўзначальваецца незалежным дырэктарам.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».