Вы тут

Пачатак снежня, а ўжо мінус 20


Пачатак першага зімовага месяца працягвае «радаваць» халодным надвор’ем. Тэмпературны рэжым у гэтыя дні наблізіўся да кліматычнай нормы. А ў найбліжэйшы час будзе яшчэ халадней. У сярэдзіне тыдня чакаецца хваля суровых арктычных маразоў, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Зіма прыйшла па графіку. У ноч на панядзелак тэмпература паветра была 2–7 марозу, па поўначы Віцебскай вобласці паветра астывала да мінус 10 градусаў. Амаль паўсюдна ўсталявалася снежнае покрыва вышынёй 1–6 сантыметраў, у паўночных раёнах месцамі — 11–15 сантыметраў.

У сераду і чацвер атмасферны ціск вырасце, узмоцніцца ўплыў халоднага скандынаўскага антыцыклону, пахаладае. Аблокаў стане менш, у многіх рэгіёнах абыдзецца без ападкаў. Толькі 8 снежня (серада) у начныя гадзіны на паўднёвым усходзе краіны, дзе яшчэ адаб’ецца ўплыў малаактыўнага атмасфернага фронту, магчымы кароткачасовы снег. На дарогах месцамі захаваецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночны ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе 10–17 марозу, месцамі — мінус 18–20 градусаў, на поўдні — да мінус 6–9 градусаў. Удзень будзе 5–11 градусаў ніжэй за нуль, месцамі — мінус 12–14 градусаў. Такі тэмпературны фон будзе ў асноўным на 5–10 градусаў ніжэйшы за кліматычную норму.

Але суровы холад не пратрымаецца доўга. У пятніцу надвор’е пачне мяняцца. Паветраныя масы і атмасферныя франты з Заходняй Еўропы ўнясуць свае карэктывы ў тэмпературны рэжым. Маразы аслабеюць, месцамі нават магчымая адліга. Уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу, днём з дажджом. У асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Вецер прагназуецца заходні, паўднёва-заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы 4–11 марозу, пры праясненнях — да мінус 14 градусаў, у паўднёвых раёнах — мінус 1–3 градусаў. Удзень будзе ад мінус 4 па поўначы да плюс 4 па паўднёвым усходзе краіны.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у выхадныя дні цёплае акіянічнае паветра прадоўжыць фарміраваць умовы надвор’я. Інтэнсіўна будзе раставаць снег. У суботу будзе пераважаць воблачнае надвор’е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні, удзень з пераходам на паўднёва-заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 градусаў да 2 цяпла, па паўднёвым захадзе — да мінус 6 градусаў, удзень — ад мінус 3 да плюс 3 градусаў.

Мокра будзе і ў нядзелю. Месцамі пройдуць змешаныя кароткачасовыя ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёвы ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да 6 марозу, удзень будзе каля нуля.

Сяргей КУРКАЧ

Фота pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.