Сінгапурская біятэхналагічная кампанія BioAcumen Global распрацавала спецыялізаваны ПЦР-тэст, які вызначае наяўнасць амікрон-штаму COVID-19, паведамляе газета The Straits Times, перадае БелТА.
«Чалавек пры выкарыстанні гэтага тэсту можа атрымаць тры варыянты выніку: станоўчы на каранавірус і амікрон, станоўчы на каранавірус, але адмоўны на амікрон ці ж цалкам адмоўны», — распавялі навукоўцы з BioAcumen Global.
Самай важнай перавагай новага тэсту з’яўляецца тое, што ўжо праз 90 хвілін пасля здачы мазка гатовы вынік, а пры выкарыстанні традыцыйных ПЦР-тэстаў патрабуецца дадатковае даследаванне і пэўны час, каб выявіць новы штам.
У кампаніі адзначылі, што ўжо прыступілі да масавай вытворчасці тэстаў, якія ў першую чаргу будуць выкарыстоўвацца на кантрольна-прапускных пунктах краіны.
Прэв’ю: pixabay.com
Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.
Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.
Васілеўскія такія: на Зямлі і ў космасе ліхія!