Вы тут

Нацыянальнае агенцтва па забеспячэнні якасці адукацыі створаць у Беларусі


Нацыянальнае агенцтва па забеспячэнні якасці адукацыі створаць у Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 4 снежня 2021 года № 693, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.


Урад узгадніў стварэнне Міністэрствам адукацыі Нацыянальнага агенцтва па забеспячэнню якасці адукацыі. Агенцтва будзе ўзначальваць дырэктар, які назначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады міністрам адукацыі. Штатная колькасць арганізацыі будзе сфарміравана ў межах агульнай штатнай колькасці работнікаў дзяржаўных устаноў, падпарадкаваных Міністэрству.

На Міністэрства адукацыі ўскладзены ў тым ліку абавязкі па сцвярджэнні Статута Нацыянальнага агенцтва, прыняцці мер па фарміраванні маёмаснага комплексу, неабходнага для выканання ўскладзеных функцый, а таксама забеспячэнні функцыянавання агенцтва.

Асноўныя палажэнні пастановы ўступаюць у сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання, пры гэтым шэраг палажэнняў — пасля ўступлення ў сілу адпаведных змяненняў у Кодэкс аб адукацыі.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».