Вы тут

Жаночыя поспехі беларускага спорту


У традыцыйным аглядзе «Звязды» расказваем важныя падзеі мінулага тыдня.


Гераіні тыдня. Жаночая зборная Беларусі заваявала «серабро» ў эстафеце на этапе Кубка свету па біятлоне ў Эстэрсундзе. Ірына Лешчанка, Дзінара Алімбекава, Алена Кручынкіна і Ганна Сола адсталі ад пераможцаў на 57,9 секунды. На першым месцы размясціліся прадстаўніцы Францыі.

На гэтым жа этапе Кубка свету беларуская біятланістка Ганна Сола заняла трэцяе месца ў спрынце. Яна завяршыла гонку на 7,5 кіламетра з двума агнявымі рубяжамі, не закрыўшы дзве мішэні і саступіўшы найлепшаму часу дня 14,4 секунды. Дзінара Алімбекава прыехала да фінішу чацвёртая, адстаўшы ад лідара на 20,6 секунды.

Поспех тыдня. Беларуская фрыстайлістка Ганна Гуськова выйграла «бронзу» этапу Кубка свету па лыжнай акрабатыцы, які праходзіць у Рука (Фінляндыя). Адзнака алімпійскай чэмпіёнкі — 94,60 бала. Апярэдзіць яе змаглі толькі кітаянкі Ксю Ментаа (99,49 бала) і Кун Фаньюй (95,52 бала).

Астатнія беларускі выступілі наступным чынам: Ганна Дзяруга заняла 20-е месца, а Анастасія Андрыянава, якая напярэдадні стала дзявятая, гэтым разам спынілася на 30-й пазіцыі ў выніковым пратаколе.

Рэкорды тыдня. Настасся Шкурдай падчас спаборніцтваў ІSL на кароткай вадзе аднавіла два рэкорды Беларусі. Спартсменка ўстанавіла нацыянальны рэкорд на дыстанцыі 50 метраў на спіне. На гэтай дыстанцыі яна паказала вынік 26,05 секунды, фінішаваўшы другой у сваім заплыве. Настасся таксама перапісала найлепшае нацыянальнае дасягненне на дыстанцыі 200 метраў на спіне. Тут яна паказала вынік ў 2 хв. 01,51 сек. і прыплыла да фінішу другая.

ІSL (Іnternatіonal Swіmmіng League) — першы рэгулярны клубны турнір па плаванні, створаны спецыяльна для вядучых атлетаў з усяго свету.

Турнір тыдня. Беларускія танцоры Мікіта Буэль і Марыя Майсеева выйгралі «бронзу» маладзёжнага чэмпіянату Еўропы. Турнір праходзіў у сталічным Палацы спорту па праграме 10 еўрапейскіх і лацінаамерыканскіх танцаў. Першае і другое месца занялі прадстаўнікі Расіі і Іспані адпаведна.

За ўзнагароды турніру спрачаліся танцавальныя пары амаль з двух дзясяткаў краін. Традыцыйна спаборніцтвы ў камбінацыі стандартнай і лацінаамерыканскай праграм лічацца аднымі з самых складаных сярод дысцыплін танцавальнага спорту. Акрамя кантынентальнага форуму, у праграме спаборніцтваў прайшоў турнір Аllіance Trophy — 2021. Спартсмены ўсіх узростаў спрачаліся за перамогу ў класавых і адкрытых катэгорыях у розных спаборніцкіх дысцыплінах.

Цытата тыдня. «Мы вельмі засмучаныя з гэтай нагоды. Але што здарылася, тое здарылася. Трэба ісці далей. Для нас тое, што адбылося, было поўнай нечаканасцю. Каманда пачала падрыхтоўку да ралі «Дакар» адразу ж пасля выступлення на «Шаўковым шляху», трымала пастаянную сувязь з арганізатарамі гонкі — кампаніяй A.S.O., яе прадстаўнікамі па сувязях з грамадскасцю. Абодва бакі ведалі сітуацыю вакол нашай краіны, Мінскага аўтамабільнага завода. Але ніхто не мог выказаць здагадку, што практычна ў момант загрузкі аўтамабіляў на паром, на якім усе ўдзельнікі гонкі прыбываюць у Саудаўскую Аравію, адбудзецца такое. Арганізатары звярнуліся ў мытную службу Францыі, на што атрымалі неадкладны адказ, што наша тэхніка не можа быць дапушчана ў порт. У выпадку заезду ў порт яна можа быць арыштаваная, а калі арганізатары возьмуць на сябе адказнасць і пагрузяць тэхніку на паром, ён не выйдзе з порта», — расказаў Сяргей Вязовіч, начальнік экіпажа «МАЗ-СПОРТаўта», на прэс-канферэнцыі прысвечанай недапушчэнню беларускай каманды да ўдзелу у ралі-рэйдзе «Дакар». Арганізатары гонкі, французская кампанія A.S.O. заявілі, што экіпажы недапушчаныя да старту з-за санкцый.

Каманда тыдня. Дэфлімпійская зборная Беларусі па міні-футболе прабілася ў фінальную стадыю чэмпіянату Еўропы. У заключным паядынку кваліфікацыйнай групы F са зборнай Даніі беларусам патрэбная была толькі перамога. І яны дабіліся яе, выйграўшы з вынікам 2:1. Галы ў складзе беларускай дружыны забілі Аляксандр Акенчыц і Сяргей Галушка. Падчас турніру беларусы таксама перамаглі гаспадароў спаборніцтваў — грэкаў — з лікам 9:2, але ўступілі расіянам — 0:4 і ў выніку занялі другое месца. Выніковае становішча: Расія — 9 ачкоў, Беларусь — 6, Данія — 3, Грэцыя — 0.

Фінальны турнір 6-га Дэфлімпійскага чэмпіянату Еўропы па міні-футболе пройдзе з 13 да 22 кастрычніка 2022 года ў італьянскім Мантэсільвана.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.