Вы тут

Ваенны камітэт АДКБ разгледзіць пагрозы бяспецы, развіццё авіяцыі і СПА


Пасяджэнне Ваеннага камітэта па пытаннях развіцця ваеннага супрацоўніцтва дзяржаў — членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы адбудзецца 8 снежня ў рэжыме відэаканферэнцыі, паведамілі ў прэс-службе Аб’яднанага штаба АДКБ.


«Будуць абмяркоўвацца выклікі і пагрозы ваеннай бяспекі ва Усходне-Еўрапейскім, Каўказскім і Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёнах калектыўнай бяспекі, а таксама пытанні далейшага развіцця Калектыўных авіяцыйных сіл і арганізацыі супрацьпаветранага прыкрыцця кааліцыйных груповак войск пры іх разгортванні і прымяненні ў рэгіёнах калектыўнай бяспекі», — расказалі ў прэс-службе.

Члены Ваеннага камітэта будуць праінфармаваны аб прыярытэтных напрамках дзейнасці АДКБ у ваеннай сферы, прапанаваных Арменіяй у перыяд старшынства ў арганізацыі ў 2022 годзе, аб дзяржаўных органах Кыргызстана, якія дзейнічаюць у сферы забеспячэння абароны, аб ходзе работы па прыцягненню міратворчага патэнцыялу АДКБ да міратворчай дзейнасці ААН і аб падрыхтоўцы Міхайлаўскай ваеннай артылерыйскай акадэміяй (г.Санкт-Пецярбург) ваенных кадраў для дзяржаў — членаў АДКБ па спецыяльнасцях ракетных войскаў і артылерыі.

Мерапрыемства пройдзе пад кіраўніцтвам старшыні Ваеннага камітэта, начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расіі — першага намесніка міністра абароны РФ генерала арміі Валерыя Герасімава. У ім прымуць удзел начальнікі генеральных штабоў узброеных сіл Беларусі, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, начальнік Аб’яднанага штаба АДКБ генерал-палкоўнік Анатоль Сідараў і намеснік генеральнага сакратара АДКБ Тахір Хайрулоеў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».