Вы тут

У Беларусі да Новага года зноў дазволілі продаж піратэхнікі


Напярэдадні навагодніх і калядных свят у Беларусі зноў дазволілі продаж піратэхнічных вырабаў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 4 снежня 2021 года нумар 688, якая афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале, паведамляе БелТА.


Пастанова ўступае ў сілу з дня яе афіцыйнага апублікавання. Забарона на аптовы і рознічны гандаль піратэхнічнымі вырабамі была ўведзена пастановай Савета Міністраў ад 11 жніўня 2020 года, якая зараз страціла сілу.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.