Вы тут

МАК выступіў з заявай у сувязі з пазіцыяй ЗША па дыпламатычным байкоце Гульняў-2022


Міжнародны алімпійскі камітэт выказаў сваю пазіцыю наконт дыпламатычнага байкоту зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года ў Пекіне з боку ЗША. Адпаведная заява была апублікаваная на афіцыйным сайце МАК, паведамляе БелТА.


«Прысутнасць афіцыйных асоб і дыпламатаў — асабліва палітычнае рашэнне кожнага ўрада, МАК цалкам прызнае гэтае права, будучы палітычна нейтральным. У той жа час заява ЗША паказвае, што Алімпіяда і ўдзел у ёй спартсменаў застаецца па-за палітыкай, і мы вітаем гэта. Падтрымка спартсменаў і Алімпійскіх гульняў неаднаразова дэманстравалася на працягу апошніх месяцаў, у тым ліку рэзалюцыяй ААН, прынятай усімі 193 членамі арганізацыі на 76-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Йорку на мінулым тыдні. Рэзалюцыя заклікае выкарыстоўваць спорт як інструмент для прасоўвання міру, дыялогу і прымірэння ў зонах канфліктаў падчас і па-за тэрмінамі Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў», — было адзначана ў заяве прэс-службы МАК.

Прэв’ю: МАК

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.