Вы тут

Мужчына жорстка збіў аўчарку ў Наваполацку: яму пагражае буйны штраф


За збіццё ўласнага сабакі жыхар Наваполацка прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, яму пагражае буйны штраф, паведамілі ва УУС Віцебскага аблвыканкама.


Скрыншот з відэа УУС Віцебскага аблвыканкама.

Інцыдэнт здарыўся ўвечары 3 снежня. На відэазапісе з камер назірання, які трапіў у інтэрнэт, бачна, як каля пад’езда шматкватэрнага дома невядомы мужчына жорстка збівае аўчарку. Праваахоўнікі ўстанавілі месца ўчынення правапарушэння і самога падазраванага. Высветлілася, што факт жорсткага абыходжання з жывёлай адбыўся ў адным з дамоў па вул.Камсамольскай. Збіў сабаку гаспадар жывёлы — 28-гадовы непрацуючы мясцовы жыхар. Раней ён ужо быў судзімы за прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, а таксама неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за ўжыванне алкаголю.

У дачыненні да навапалачаніна складзены пратакол па ч.1 арт.16.29 (жорсткае абыходжанне з жывёлай) КаАП. Мужчыне пагражае пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры да 15 базавых велічынь (1 БВ — Br29).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».