Вы тут

Міжуніверсітэцкі квіз «Эканомік-ON!» пройдзе 9 снежня і збярэ 25 каманд


Ініцыятарамі яго правядзення выступілі студэнты эканамічнага факультэта БДУ пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры міжнароднай палітычнай эканомікі Ірыны Лаўрухінай. Мерапрыемства арыентавана на папулярызацыю эканамічных ведаў сярод моладзі праз укараненне сучасных форм у вывучэнні гэтай сферы.


На інтэлектуальны бой збяруцца 25 студэнцкіх каманд з БДУ, БДЭУ, БДУІР і БНТУ. Гэта больш за 140 прадстаўнікоў факультэтаў не эканамічнага профілю. На працягу дзвюх гадзін ім трэба будзе прайсці чатырохэтапны квіз. Заданні будуць прадстаўлены ў выглядзе карцінак, рэбусаў, відэа-пытанняў. Таксама трэба будзе па апісанні адгадаць тэрмін, дапоўніць цытату, здагадацца, што знаходзіцца ў чорнай скрыні. Усяго эрудыты адкажуць на 30 пытанняў, звязаных з базавымі паняццямі, канцэпцыямі эканомікі і ключавымі сусветнымі фінансавымі падзеямі.

Ацэняць якасць адказаў студэнты і выкладчыкі эканамічнага факультэта БДУ. Пераможцаў узнагародзяць памятнымі падарункамі.

Гэта ініцыятыва ўключае таксама распрацоўку студэнтамі-эканамістамі БДУ дыдактычных матэрыялаў для падрыхтоўкі да квізу. Карысныя матэрыялы даступныя ў групе праекта «УКантакце» (https://vk.com/economic_on) і «Інстаграм» (https://instagram.com/economic_on?utm_medium=copy_link). Акрамя таго, на гэтых платформах можна пазнаёміцца з удзельнікамі мерапрыемства.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pexelscom

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.