Вы тут

Кар’ерны форум для студэнтаў пройдзе 9 і 10 снежня ў БДУ


Акцыя накіравана на падтрымку моладзі ў пошуку першага працоўнага месца, а таксама забеспячэнне эфектыўнага ўзаемадзеяння з заказчыкамі кадраў.


З улікам напружанай эпідэмічнай сітуацыі, мерапрыемства пройдзе анлайн. Студэнтаў чакаюць анлайн-лекцыі і сустрэчы, дзякуючы якім яны даведаюцца аб кар’ерных магчымасцях і павысяць узровень сваіх прафесійных кампетэнцый.

Сярод патэнцыйных працадаўцаў будуць прадстаўлены каля 10 юрыдычных, транспартна-лагістычных, аўдытарска-кансалтынгавых, IT-кампаній і прадпрыемстваў.

Праграма форуму ўключае дзейнасць дзвюх віртуальных пляцовак. На першай, згодна з зацверджаным раскладам, адбудуцца прэзентацыі кампаній і арганізацый. Стасункі з працадаўцамі пройдуць праз відэаканферэнцыю. Студэнты атрымаюць кансультацыі па працаўладкаванні, даведаюцца аб вакансіях, крытэрыях ацэнкі суіскальнікаў і патрабаваннях да кандыдатаў.

На другой пляцоўцы моладзь чакае серыя хуткіх анлайн-гутарак. Арганізуюцца яны з мэтай адаптацыі студэнтаў для праходжання ў будучыні інтэрв’ю з патэнцыйнымі працадаўцамі. Гэта дазволіць будучым спецыялістам ацаніць свой прафесійны ўзровень і камунікацыйныя навыкі.

Арганізатарам мерапрыемства выступае Цэнтр прафарыентацыі, студэнцкага адміністравання і працаўладкавання БДУ і Студэнцкі савет па якасці адукацыі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.