Вы тут

У Магілёве стартавала абласная дабрачынная акцыя «Цуды на Каляды»


Далучыцца да акцыі можна з дапамогай чароўнай «ёлкі жаданняў», якая традыцыйна ў гэтыя пераднавагоднія дні з’яўляецца ў магілёўскім універмагу «Цэнтральны.»


На ёй знаходзяцца паштоўкі з навагоднімі жаданнямі дзяцей, а побач стаіць скрыня, куды складваць падарункі. Cарыентаваць дабрадзеяў змогуць валанцёры руху «Добрае сэрца», які дзяжураць каля ёлкі з 6 па 30 снежня з 15.00 да 18.00 штодня акрамя выхадных і святочных дзён.

— Сёлета мы збіраемся выканаць навагоднія жаданні навучэнцаў з Цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Бабруйска, Глуска і Асіповічаў, — падзялілася галоўны спецыяліст абкама БРСМ Анжаліка Яўных. — Акрамя гэтага частка сабраных падарункаў будзе перададзена шматдзетнай сям’і Ціханавых са Слаўгарада і дому сямейнага тыпу з Бабруйскага раёна (сям’і Рак). З дапамогай жыхароў вобласці мы зможам выканаць навагоднія жаданні больш за 50 дзяцей.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.