Вы тут

За­ла­тыя скульп­ту­ры


Майстар па саломцы і саломапляценні Маладзечанскага раённага Цэнтра рамёстваў Кацярына Чарнышова ў сваёй творчасці аддае перавагу аб'ёмным вырабам. Яе не палохае складаная і шматдзённая работа над скульптурнымі кампазіцыямі. Наадварот, мастачку прываблівае сам творчы працэс, у яе адмысловая тэхніка пляцення, вобразы атрымліваюцца пластычныя і гарманічныя. А свае вобразы Кацярына Мікалаеўна шукае ў такім разнастайным свеце жывёлін і птушак. Яе ўвішнымі рукамі сплецены сімвалы Беларусі — буслы і зубр, якіх часта дэманструюць на выстаўках самабытных майстроў. Апошняя работа Кацярыны — птушка з Чырвонай кнігі — пугач. Філігранная праца, што і казаць! У творчых планах майстрыхі — каралеўскія птушкі: лебедзі. І невыпадкова: мастачка не першы год працуе кіраўніком дзіцячага гуртка ў вёсцы Лебедзева, вучыць малых вяскоўцаў вырабляць цікавыя кампазіцыі з прыродных матэрыялаў, у прыватнасці, са сваёй любімай залацістай саломкі.


Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».