Вы тут

У віцебскай ратушы заўтра адкрываецца выставачны праект «Паляванне на ведзьмаў»


У віцебскай ратушы заўтра адкрываецца выставачны праект магілёўскага майстра гістарычнай рэканструкцыі Аляксандра Харламава «Паляванне на ведзьмаў»


Фота: gorodvitebsk.by

Як паведамілі «Звяздзе» ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, на выстаўцы прадстаўлены мадэлі сярэднявечных прылад катаванняў і маскі ганьбы перыяду інквізіцыі XIV-XVIII стагоддзяў, вырабленыя аўтарам па старажытных гравюрах, гістарычных матэрыялах і архіўных дакументах.

Катаванне — гэта прычыненне чалавеку моцнага фізічнага болю або маральных пакут. Часта катаванні проста выкарыстоўвалі, каб пасеяць у грамадстве страх. Існуе мноства розных метадаў катавання. Яны могуць мець фізічны і псіхалагічны характар.

Катаванні з даўніх часоў выкарыстоўваліся для пакарання чалавека за яго правіны, з іх дапамогай атрымлівалі інфармацыю ад ваеннапалонных і падазраваных у здзяйсненні якога-небудзь злачынства. Асартымент прылад катаванняў досыць разнастайны — ад самых прымітыўных прыстасаванняў да складаных канструкцый, якія выкарыстоўваюцца і ў нашы дні.

Сярод экспанатаў, прадстаўленых на выставачным праекце «Паляванне на ведзьмаў» — крэсла допыту, іспанскі бот, дудка крыкуна, пояс вернасці, скрыпка пляткарак і іншыя.

Выстава будзе працаваць па 28 лютага 2022 года.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».