Вы тут

Інтэрв’ю Прэзідэнта МІА «Россия сегодня»: моцныя аргументы сапраўднага лідара


У гэтым перакананы палітолаг Аляксей Дзермант, які даў ацэнку гутарцы Аляксандра Лукашэнкі з вядомым расійскім журналістам, кіраўніком найбуйнейшага медыяхолдынгу МІА «Россия сегодня» Дзмітрыем Кісялёвым. 


Аляксей Дзермант. Фота: БелТА

— Першае, што адразу кідаецца ў вочы пры параўнанні інтэрв’ю Аляксандра Лукашэнкі для заходніх СМІ і расійскіх, — гэта зусім іншы тон, сутнасць гутаркі. У першым выпадку — абсалютна шаблонныя, аднамерныя пытанні, якія выдаюць ангажаванасць журналістаў, якія іх задаюць, у другім — жаданне атрымаць максімальна адкрытыя адказы і разабрацца па сутнасці, — звяртае ўвагу палітолаг у публікацыі на партале sb.by. 

Менавіта такое ўражанне пакідае ў яго размова Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з вядомым расійскім журналістам, і гэта параўнанне відавочна не на карысць яго заходніх калегаў. 

— Аляксандр Лукашэнка ў гутарцы з прадстаўніком брацкай краіны зрабіў вельмі шмат знакавых, нават сенсацыйных заяў. Як скажа пазней сам Дзмітрый Кісялёў «Гэта інтэрв’ю... дае падставы глыбей зразумець логіку дзеянняў прэзідэнта і логіку беларускага народа, калі ён падтрымлівае Лукашэнку», — нагадвае Аляксей Дзермант. — Адны з важных момантаў — гэта ўспрыманне нашым Прэзідэнтам Беларусі і Расіі як адзінай Айчыны, вельмі блізкія адносіны і агульнае светабачанне з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

Палітолаг нагадвае і словы, якія многія чакалі ў Расіі: пра тое, што Крым дэ-факта і дэ-юрэ з’яўляецца расійскім і што магчымы візіт беларускага лідара ў Севастопаль. 

— Мы ўсе разумеем, што гэта азначае, — гэта і будзе паўнавартасным прызнаннем Крыма расійскім з беларускага боку, — падкрэслівае ён. 

Акрамя таго палітолаг звяртае ўвагу і на тое, што не засталася за кадрам тэма дэструктыўных паводзінаў украінскага кіраўніцтва, якое актыўна ўцягнутае ў небяспечныя гульні побач з межамі Беларусі і спрабуе вінаваціць Расію ў агрэсіўных намерах.

— І ў гэтым сэнсе крызіс з бежанцамі на польскай мяжы выглядае манеўрам з мэтай адцягнуць на сябе ўвагу беларускіх ваенных, — сцвярджае эксперт. — НАТА такім чынам спецыяльна стварае напружанне і пагрозы, напрыклад, каб развязаць украінскай арміі рукі для нападаў у Данбасе. То бок, гэта Украіну падштурхоўваюць да вайны з Расіяй, а сама краіна фактычна знаходзіцца пад вонкавым кіраваннем.

Кажа ён і аб тым, што ўкраінская армія стала прытулкам нацыяналістаў і неанацыстаў, хоць гэта зусім не перашкаджае падтрымцы Украіны з боку заходніх дэмакратый. 

— У Беларусі бачаць і разумеюць гэтыя заходнія манеўры, і наш Прэзідэнт выразна даў зразумець, на чыім баку мы будзем у выпадку чаго і што наш інтарэс — гэта мір у брацкай краіне, нармальнае эканамічнае супрацоўніцтва з ёй, — падкрэслівае палітолаг і адзначае, што пры гэтым беларускі бок не знаходзіцца ў прыгожых ілюзіях і разумее: калі і далей працягнецца мілітарызацыя суседзяў, то мы будзем вымушаныя адказваць. — Аляксандр Лукашэнка празрыста даў зразумець: калі амерыканская ядзерная зброя перамесціцца з Германіі ў Польшчу, то і Беларусь звернецца да Расіі з тым, каб размясціць такую ж зброю ў сябе.

Дарэчы, гэтыя словы аказалі ўздзеянне: генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг адразу ж заявіў, што ядзерная зброя застанецца на тэрыторыі ФРГ і планаў па яе перамяшчэнні няма. 

— Пажывем, як гаворыцца, пабачым. У выпадку з заходнімі дзеячамі трэба верыць не словам, а дзеянням, — кажа Аляксей Дзермант і нагадвае, што дзеянні ў заходнікаў вельмі часта разыходзяцца са словамі. — Прэзідэнт яшчэ раз расказаў пра размову з ужо былым канцлерам ФРГ Ангелай Меркель, якая абяцала дапамогу ў сітуацыі з бежанцамі і тое, што частку з іх Германія прыме. Але гэтага не адбылося: дапамога ЕС мінімальная, а ў Польшчы ўжо мора безыменных магіл загінулых бежанцаў.

Разам з тым, Беларусі і Расіі без ядзернай зброі ёсць чым адказаць на заходнія падкопы, лічыць эксперт. 

— Ужо створаны навучальныя цэнтры, дзе нашы вайскоўцы сумесна нясуць службу і асвойваюць самую сучасную зброю, — тлумачыць Аляксей Дзермант. — Як сказаў Прэзідэнт, на нашай тэрыторыі ёсць комплекс С-400, і ён, верагодна, у нас застанецца, але будуць і яшчэ пастаўкі самага сучаснага ўзбраення.

Ён акцэнтуе ўвагу: нам ёсць чым адказаць і на эканамічныя санкцыі, шкоду ад іх атрымаюць і тыя ж палякі, якія пагражаюць перакрыць мяжу. Цеснае збліжэнне эканомік Беларусі і Расіі дапаможа пераадолець наступствы гэтых санкцый.

— Заходні ціск робіць нас бліжэй, дапамагае максімальна зразумець адзін аднаго, знайсці агульныя рашэнні, і менавіта гэта было відаць у інтэрв’ю Аляксандра Лукашэнкі Дзмітрыю Кісялёву, — рэзюмуе палітолаг.

Вольга АНУФРЫЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».