Вы тут

У беларускае грамадзянства прыняты 448 грамадзян Украіны. Лукашэнка падпісаў адпаведны ўказ


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сёння падпісаў указ нумар 480, у адпаведнасці з якім у беларускае грамадзянства прыняты 448 грамадзян Украіны, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


У грамадзянства прыняты асобы, якія звярнуліся па гэтым пытанні пасля адпаведных даручэнняў Прэзідэнта, якія былі дадзены падчас «Вялікай размовы» — сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці, медыйнай і экспертнай супольнасці, якая адбылася 9 жніўня гэтага года.

Раней Прэзідэнтам ужо быў падпісаны аналагічны ўказ, паводле якога ў грамадзянства Беларусі прыняты 248 грамадзян Украіны.

Акрамя таго, выконваючы даручэнні кіраўніка дзяржавы, падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі МУС аформілі рашэнні аб прадастаўленні беларускага грамадзянства ў рэгістрацыйным парадку 485 грамадзянам Украіны.

У цэлым пасля «Вялікай размовы» каля 1,2 тыс. чалавек, якія прыбылі з Украіны, сталі беларускімі грамадзянамі.

Цяпер у Камісіі па пытаннях грамадзянства пры Прэзідэнце Беларусі няма неразгледжаных заяў аб прыёме ў грамадзянства. У далейшым работа па выкананні даручэння кіраўніка дзяржавы будзе прадаўжацца.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».