Вы тут

Брэст першым у краіне запусціў сістэму аплаты праезду ў транспарце праз АРІП і тэлеграм


Сэрвіс Т-Рау распрацаваны кампаніямі АРІП (Адзіная разліковая і інфармацыйная прастора) і ІВА Group для прадпрыемства «Брэсцкі грамадскі транспарт» пры падтрымцы гарвыканкама. Разлічыцца за паездку цяпер можна са смартфона праз тэлеграм-бот і мабільны банкаўскі дадатак ва ўсіх 240 рэйсавых аўтобусах і тралейбусах абласнога цэнтра. Разам з тым будуць працаваць і іншыя электронныя сэрвісы аплаты, да якіх брастаўчане ўжо паспелі прывыкнуць. 


T-Pау дзейнічае ўсяго каля месяца, і гараджане ўжо здзейснілі каля 300 плацяжоў, прычым што ніякай рэкламнай кампаніі не было, пасажыры самі апрабоўвалі новы сервіс без усялякіх інструкцый. Для аплаты праезду трэба спампаваць дадатак Т-Рау з Рlay Market (версія для Аррle з’явіцца пазней) альбо напісаць у Тelegram-бот. Упершыню трэба прайсці нескладаную рэгістрацыю: указаць нумар тэлефона і электронную пошту. Акрамя таго, у смартфоне павінны быць мабільны дадатак любога банка, праз які будзе здзейснена аплата. 

У салоне аўтобусаў і тралейбусаў размешчаны наклейкі сервісу. Падчас паездкі дастаткова сканіраваць QR-код у дадатку Т-Рау і адправіць у Telegram-бот здымак з QR-кодам альбо ID транспарту. Сервіс сфарміруе білет: пакажа нумар маршруту, кошт, удакладніць колькасць білетаў і прапануе аплаціць праезд праз мабільны банкінг. 

Адзін з кіраўнікоў сервісу Т-Рау Станіслаў ПРЫДЫБАЙЛА сказаў так: 

— Новая сістэма анлайн-праезду карэнным чынам адрозніваецца ад той, якая была раней. Купіць білет цяпер можна практычна праз любы мабільны банк, а не старонні дадатак са складанай рэгістрацыяй. Акрамя таго, гэта робіцца ў пару клікаў праз мабільны дадатак альбо Telegram-бот. Сервіс ахоплівае ўсе гарадскія аўтобусы і тралейбусы, а ў перспектыве ўключыць таксама міжгароднія і прыгарадныя рэйсы. А мы гатовыя рэалізаваць праекты і ў іншых гарадах Беларусі — падкрэсліў аўтар распрацоўкі. 

Дырэктар КУП «Брэсцкі грамадскі транспарт» Павел ЗАБАЎСКІ адзначыў, што перавозчык заўсёды зацікаўлены ў тым, каб людзі плацілі за праезд. А гэта зрабіць лягчэй, калі ёсць выбар, які і прадстаўляецца новым сэрвісам аплаты. 

Святлана ЯСКЕВІЧ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як сэканоміць на «камуналцы»? Інструкцыя ад спецыялістаў

Як сэканоміць на «камуналцы»? Інструкцыя ад спецыялістаў

Хто мае права на вяртанне грошай, а хто — заплаціць цалкам.

Культура

Канкурсант ад Беларусі на «Віцебск-2022» Ганна Трубяцкая: Маладыя маюць права быць на вялікай сцэне

Канкурсант ад Беларусі на «Віцебск-2022» Ганна Трубяцкая: Маладыя маюць права быць на вялікай сцэне

Артыстка з чароўным голасам сёлета прадставіць Беларусь на конкурсе эстраднай песні «Віцебск—2022».

Грамадства

Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі

Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі

Выхаванне дзяцей — не самая простая задача. Капрызы, істэрыкі — гэта толькі частка праблем, з якімі сутыкаюцца сучасныя бацькі.