Вы тут

Дэлегацыя АДКБ знаёміцца з дзейнасцю міратворчай місіі ААН у Ліване


Прадстаўнікі Сакратарыята Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы і Аб’яднанага штаба АДКБ 5-9 снежня знаходзяцца ў рабочай паездцы ў міратворчай місіі ААН UNIFIL у Ліванскай Рэспубліцы, паведаміў БелТА прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў.


Паводле слоў прэс-сакратара, дамоўленасць аб паездцы была дасягнута па выніках перагавораў генеральнага сакратара АДКБ Станіслава Зася з намеснікам генеральнага сакратара ААН па міратворчых аперацыях Жанам-П’ерам Лакруа ў чэрвені. «У АДКБ актыўна вядзецца работа па ўбудоўванні міратворчага патэнцыялу АДКБ у міратворчую дзейнасць ААН, гэта з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці арганізацыі, — нагадаў Уладзімір Зайнетдзінаў. — Асноўная мэта паездкі — азнаямленне з дзейнасцю місіі ААН UNIFIL, вывучэнне асаблівасцей выканання міратворчых задач шматнацыянальнымі міратворчымі кантынгентамі».

Ужо адбыліся рабочыя сустрэчы дэлегацыі АДКБ з выконваючым абавязкі кіраўніка місіі ААН Джэкам Хрыстафідэсам, а таксама з начальнікам штаба часовых сіл ААН у Ліване брыгадным генералам Юберам Гамарам. Бакі абмяняліся меркаваннямі аб магчымых напрамках супрацоўніцтва ў сферы міратворчасці. На брыфінгах у штабе кіраўніцтва місіі спецыялісты UNIFIL праінфармавалі аб структуры місіі і асноўных задачах, вырашаемых міратворцамі ў зоне правядзення міратворчай аперацыі.

«Прадстаўнікі АДКБ таксама наведваюць міратворчыя кантынгенты, у тым ліку сфарміраваныя з ваеннаслужачых дзяржаў — членаў АДКБ — Беларусі, Арменіі і Казахстана, — праінфармаваў прэс-сакратар. — З камандаваннем сектараў міратворчай місіі і міратворчых кантынгентаў прадугледжана правядзенне кансультацый і абмен вопытам па пытаннях, якія ўяўляюць практычны інтарэс. У прыватнасці, умовах функцыянавання і ўзаемадзеяння нацыянальных міратворчых кантынгентаў, асаблівасцях іх падрыхтоўкі, матэрыяльна-тэхнічнага і прававога забеспячэння, аснашчэння сумяшчальнымі ўзбраеннем і ваеннай тэхнікай і шэраг іншых».

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».