Вы тут

Выстаўка «Мастацтва выбіраць прафесію» адкрылася ў Мінску


З 8 па 15 снежня ў галерэі «Вершы» (вуліца Кастрычніцкая, 19) праходзіць выстава «Мастацтва выбіраць прафесію» #profiweek. Экспазіцыя ўзнімае пытанні, актуальныя для дзяцей, моладзі і дарослых, аб выбары прафесійнага шляху і самавызначэнні. Мастацкая выстаўка стала часткай чатырохгадовага праекта «Занятасць, прафесійная адукацыя і навучанне ў Беларусі», які фінансуецца Еўрапейскім саюзам. Партнёры праекта — Міністэрствы адукацыі, працы і сацыяльнай абароны, эканомікі і Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі.


Як зразумець сябе і абраць свой прафесійны шлях? Як адчуць, што будзе прыносіць табе задавальненне? Выстаўка «Мастацтва выбіраць прафесію» закранае тэму пошуку прафесійнага шляху праз работы мастакоў.

У экспазіцыі прадстаўлены карціны, інсталяцыі і арт-аб’екты сучасных беларускіх мастакоў: Лоры Паўлавай, Андрэя Высокінскага, Zaza Kli, Сяргея Рысакова, Вікторыі Богуш, Вікторыі Ганчаровай, Яўгена Сасюры, Наталлі Зубковай, Ірыны Котавай, Веранікі Ракашэвіч, Надзеі Недашкоўскай, Надзеі Хмыль. Кожная работа суправаджаецца пытаннем, якое павінна дапамагчы ў самавызначэнні наведвальнікам любога ўзросту.

На выставе можа пагрузіцца ў прастору разважанняў аб будучай прафесіі, адказаць на 20 пытанняў, каб лепш пазнаць сябе, свае схільнасці і мары, прайсці комплекс анлайн-методык «ПрофіТэст» (гэта таксама можна зрабіць анлайн па спасылцы https://calypso.bsuir.by/vocational_tests/public/main ), даведацца больш пра сістэму прафесійнай адукацыі, пазнаёміцца з творчасцю сучасных беларускіх мастакоў.

«Мастацтва валодае глыбокай сілай уздзеяння, выкарыстоўваючы канал неўсвядомленага ўспрымання. Кожны глядач прыйдзе сюды са сваімі пытаннямі, надзеямі, трывогамі, і мы спадзяемся, што мастацкія творы змогуць натхніць і надаць сіл для прыняцця важных рашэнняў», — адзначыла куратар выставы Надзея Хмыль.

На выставе таксама будзе прадстаўлены набор паштовак з рэпрадукцыямі ўсіх работ, якія ўдзельнічаюць у праекце. Кожны наведвальнік зможа забраць з сабой паштоўку з выявай упадабанай карціны ці арт-аб’екта.

Выстаўка адкрыта штодня па 15 снежня. Уваход вольны.

Відэаагляд выставы даступны па спасылцы.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота арганізатараў

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.