Вы тут

Грузавік сутыкнуўся з аўтобусам на трасе М10 у Пінскім раёне


У Пінскім раёне сутыкнуліся грузавы аўтамабіль і аўтобус, паведаміла афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Мілюкова.


Фота: УУС Брэсцкага аблвыканкама

Аварыя здарылася сёння каля 06.00 на 421-м км аўтадарогі М10 Кобрын — Гомель — мяжа Расіі. Паводле папярэдняй інфармацыі, за рулём аўтамабіля Volvo з паўпрычэпам быў 31-гадовы кабрынчанін. Мужчына не абраў бяспечную дыстанцыю і ўрэзаўся ў аўтобус МАЗ, які ехаў наперадзе, якім кіраваў 26-гадовы пінчук.

У момант ДТЗ у аўтобусе ехалі тры пасажыры. Ні яны, ні вадзіцелі не пацярпелі. Транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.

«У сувязі з зімовымі ўмовамі надвор’я ўдзельнікам дарожнага руху неабходна праяўляць максімум увагі і асцярожнасці на дарогах. Варта трымаць дыстанцыю і выбіраць бяспечную хуткасць руху. Не выконваць без патрэбы такія манеўры, як перастраенне або абгон. Тармазіць трэба плаўна і загадзя, бо рэзкі рух руля можа імгненна разгарнуць аўтамабіль папярок дарогі. Пешаходам варта быць асабліва ўважлівымі пры пераходзе праезнай часткі. На адзенні неабходна мець святлоадбівальныя элементы», — нагадала Наталля Мілюкова.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».