Вы тут

«Валанцёрства — ужо само па сабе ўзнагарода»


Напярэдадні Міжнароднага дня добраахвотнікаў вызначылі імёны найлепшых валанцёраў краіны. Каля навагодняй ёлкі ў гандлёвым цэнтры «Сталіца» ў Мінску сустрэліся пераможцы рэспубліканскага конкурсу ў намінацыях «Асабісты ўклад», «Найлепшы валанцёрскі атрад», «Промаролік» і ўпершыню — «Валанцёрская песня».


Галоўныя госці і ўдзельнікі — добраахвотнікі. Нават у гэтыя хвіліны актывісты дзяжураць на граніцы і дапамагаюць тым, хто мае патрэбу ў падтрымцы. Менавіта таму БРСМ заснаваў спецыяльную прэмію «Гуманітарныя валанцёры Беларусі». Ёй узнагароджваюцца за бескарысную дапамогу бежанцам.

Аляксандра Ганчарова, каардынатар валанцёрскага руху «Добрае сэрца», сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ:

— Валанцёрства мае вялікі патэнцыял і фарміруе актыўную пазіцыю маладога пакалення. Сёння гэты рух фактычна стаў часткай культуры маладых беларусаў, што пацвярджаюць справы і імкненні добраахвотнікаў, а таксама вынікі сацыялагічных даследаванняў. Важна, што нашы грамадскія інстытуты кансалідуюць свае намаганні ў добраахвотніцкай дзейнасці — аб'ядноўваюць хлопцаў і дзяўчат, каардынуюць іх працу, прапануюць адукацыйныя праграмы, фарміруюць валанцёрскія кампетэнцыі.

Карына Дорутава, уладальніца спецыяльнай прэміі «Гуманітарныя валанцёры», студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы:

— Я працавала на граніцы ў якасці перакладчыка. Насамрэч гэта цяжка як эмацыянальна, так і фізічна, але я палічыла, што такі мой абавязак — дапамагчы знайсці агульную мову паміж усімі бакамі.

Аляксей Сабіраў, уладальнік спецыяльнай прэміі «Гуманітарныя валанцёры», студэнт Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта:

— У нас там была класная каманда, мы былі разам, некаторыя вельмі шмат разоў, амаль кожны дзень ездзілі на граніцу. Далей хачу працаваць у тым жа кірунку, дапамагаць людзям.

Пераможцамі конкурсу ў намінацыі «Асабісты ўклад» сталі: вучаніца 11 класа лідскай сярэдняй школы № 1 Дзіяна Казлоўская, студэнтка трэцяга курса сацыяльна-гуманітарнага каледжа Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова Марыя Лісоўская і студэнт шостага курса лячэбнага факультэта Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Мікіта Спаткай.

— Прыемна быць у ліку пераможцаў конкурсу, гэта матывуе. Разам з тым валанцёрства — ужо само па сабе ўзнагарода. Дапамагаючы, знаёмішся з добрымі людзьмі, адчуваеш станоўчыя эмоцыі, даведваешся аб новым, — адзначае Мікіта.

У намінацыі «Найлепшы валанцёрскі атрад» перамаглі валанцёрскія атрады «Рука ў руцэ» Жамчужненскай сярэдняй школы Баранавіцкага раёна, «Вы не адны» Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, «Дабракі» Мясцовага дабрачыннага грамадскага аб'яднання горада Орша, «Добрае сэрца» факультэта дашкольнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.

Найлепшым у намінацыі «Промаролік» стаў валанцёрскі атрад «Добрае сэрца» віцебскай гімназіі № 8, які прадставіў ролік «Будзь дабрэйшы». У намінацыі «Валанцёрская песня» перамагла віцебская гімназія № 3 імя А. С. Пушкіна з аўтарскай песняй «Сэрца святлу падары». Музыку да песні напісаў вучань дзясятага класа Максім Стук, словы — педагог-арганізатар Алена Лук'яненка.

Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ

Фота БРСМ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як сэканоміць на «камуналцы»? Інструкцыя ад спецыялістаў

Як сэканоміць на «камуналцы»? Інструкцыя ад спецыялістаў

Хто мае права на вяртанне грошай, а хто — заплаціць цалкам.

Культура

Канкурсант ад Беларусі на «Віцебск-2022» Ганна Трубяцкая: Маладыя маюць права быць на вялікай сцэне

Канкурсант ад Беларусі на «Віцебск-2022» Ганна Трубяцкая: Маладыя маюць права быць на вялікай сцэне

Артыстка з чароўным голасам сёлета прадставіць Беларусь на конкурсе эстраднай песні «Віцебск—2022».

Грамадства

Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі

Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі

Выхаванне дзяцей — не самая простая задача. Капрызы, істэрыкі — гэта толькі частка праблем, з якімі сутыкаюцца сучасныя бацькі.

Грамадства

Рызыкі лічбавай прасторы. Як не трапіць на вуду інтэрнэт-махляроў

Рызыкі лічбавай прасторы. Як не трапіць на вуду інтэрнэт-махляроў

Цалкам вырашыць праблему кібернебяспекі немагчыма.