Вы тут

З 1 снежня дзейнічаюць новыя патрабаванні да абсталявання для дзіцячых гульнявых пляцовак


Як паведамілі ў прэс-службе Дзяржстандарта, тэхнічны рэгламент Еўразійскага эканамічнага саюза «Аб бяспечнасці дзіцячых гульнявых пляцовак» (ТР ЕАЭС 042/2017) устанаўлівае патрабаванні да бяспекі абсталявання і (або) пакрыцця для дзіцячых гульнявых пляцовак і звязаных з імі працэсаў праектавання, вытворчасці, мантажу, эксплуатацыі, захоўвання, перавозкі і ўтылізацыі. Дакумент уступіў у сілу 18 лістапада 2018 года, а 1 снежня скончыўся тэрмін для пераходу на яго патрабаванні.


Тэхрэгламент распаўсюджваецца на горкі, арэлі, качалкі, каруселі, канатныя дарогі, ударапаглынальныя пакрыцці, а таксама дзіцячыя мястэчкі (гульнявыя комплексы), пясочніцы, гульнявыя домікі, лабірынты, размешчаныя на адкрытых тэрыторыях або ў закрытых памяшканнях.

Тэхрэгламент не распаўсюджваецца на абсталяванне і пакрыцці для дзіцячых гульнявых пляцовак, вырабленыя і ўведзеныя ў эксплуатацыю раней, чым уступіў у сілу тэхнічны рэгламент; цацкі; спартыўнае абсталяванне і вырабы, прызначаныя для трэніровак і заняткаў фізічнай культурай, спортам і турызмам; атракцыёны, на якія распаўсюджваецца дзеянне тэхрэгламенту «Аб бяспечнасці атракцыёнаў».

Абсталяванне і (або) пакрыцці дзіцячых гульнявых пляцовак, якія ўпершыню выпускаюцца ў абарот на тэрыторыі ЕАЭС з 1 снежня 2021 года, падлягаюць абавязковаму пацвярджэнню адпаведнасці патрабаванням названаму тэхнічнаму рэгламенту.

Горкі, арэлі, качалкі, каруселі, канатныя дарогі, дзіцячыя гарадкі (гульнявыя комплексы), ударапаглынальныя гумавыя і сінтэтычныя пакрыцці падлягаюць сертыфікацыі. Пясочніцы, гульнявыя домікі, лабірынты, а таксама ўдарапаглынальныя пакрыцці: пясчаныя, гравійныя, дзярновыя і з драблёнай драўніны — дэклараванню адпаведнасці.

Пасля выпуску ў абарот абсталявання і (або) пакрыцця на працягу іх прызначанага тэрміну службы ажыццяўляецца ацэнка тэхнічнага стану (тэхнічнага агляду).

Дарэчы, на кожнай пляцоўцы павінен быць устаноўлены інфармацыйны стэнд з рэкамендацыямі вытворцы па правілах эксплуатацыі абсталявання (з указаннем пераліку абсталявання, правілаў эксплуатацыі, узроставай групы ды іншага); тэлефонаў выкліку экстранных службаў; тэлефонаў абслуговай арганізацыі.

Таксама неабходна своечасова ажыццяўляць дэмантаж і ўтылізацыю абсталявання, якое не адпавядае патрабаванням бяспекі і (або) са скончаным тэрмінам службы.

Падрабязна азнаёміцца з ТР ЕАЭС 042/2017 можна на сайтах Еўразійскай эканамічнай камісіі і Дзяржстандарта.

Дар'я ГАСЦІЛОВІЧ

Загаловак у газеце: Бяспечныя арэлі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?