Вы тут

МУС нагадвае аб правілах выкарыстання піратэхнікі


Неабходна строга выконваць патрабаванні інструкцыі пры выкарыстанні піратэхнікі, каб засцерагчы сябе ад траўматызму, паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.


«Набываючы піратэхнічныя вырабы, пераканайцеся, што тавар сапраўды завадскога паходжання: папытаеце ў прадаўца сертыфікат адпаведнасці, пацікаўцеся інструкцыяй па выкарыстанні, якая павінна размяшчацца на вырабе на рускай або беларускай мове. Каб засцерагчы сябе ад траўматызму пры выкарыстанні піратэхнікі, неабходна строга выконваць патрабаванні інструкцыі, дзе ўказаны ўзроставы крытэрый асоб, якія дапускаюцца да выкарыстання таго ці іншага вырабу. Для ўстаноўкі феерверку лепш звярнуцца да прафесіяналаў», — адзначылі ў ведамстве.

Акрамя абмежаванняў месц рэалізацыі піратэхнічных вырабаў заканадаўствам забараняецца продаж піратэхнічных вырабаў непаўналетнім ва ўзросце да 15 гадоў. За незаконнае выкарыстанне і рэалізацыю піратэхнічных сродкаў прадугледжана адміністрацыйная і крымінальная адказнасць.

Адміністрацыйная адказнасць непаўналетніх за выкарыстанне піратэхнічных вырабаў у грамадскіх месцах надыходзіць з 14 гадоў. Гэтыя супрацьпраўныя дзеянні прыводзяць да накладання штрафу ў памеры ад дзвюх да 30 базавых велічынь або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт (дробнае хуліганства — арт.19.1 КаАП).

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».