Вы тут

Жыхар Мінскага раёна патрапіў на падроблены сайт банка і пазбавіўся грошай


Жыхар Мінскага раёна трапіўся на выкрут кіберзлачынцаў і пазбавіўся Br1200, паведамілі ва УУС Мінаблвыканкама.


«Мужчына, жадаючы аплаціць камунальныя паслугі, вырашыў скарыстацца паслугамі інтэрнет-банкінгу. Не пераканаўшыся ў правільнасці даменнага імя, жыхар Мінскага раёна перайшоў па першай актыўнай спасылцы, якая вядзе на інтэрнет-рэсурс банка, пасля чаго адкрыўся сайт, які з’яўляецца добра зробленай копіяй арыгінальнага. На фішынгавым сайце пацярпелы ажыццявіў увод лагіна/пароля доступу да асабістага кабінета, а таксама код пацверджанне аперацыі з пластыкавай карткі, выдадзенай банкаўскай установай», — распавялі ва УУС.

У той момант, калі ахвяра ўвяла дадзеныя і націснула на актыўную клавішу «Увайсці», персанальныя дадзеныя маментальна трапляюць у рукі зламыснікаў, пасля чаго яны выкрадаюць грашовыя сродкі з разліковых рахункаў банкаўскіх устаноў.

Як правіла, зламыснікі імкнуцца стварыць неадрозную копію інтэрнэт-рэсурсу банкаўскай установы, а пасля выводзяць дадзены рэсурс у топ-пазіцыі пошукавых запытаў у інтэрнэце. «Грамадзяне, не звяртаючы ўвагі на даменнае імя і назву інтэрнет-рэсурсу, ажыццяўляюць пераход і трапляюцца на выкрут кіберзлачынцаў», — сказалі праваахоўнікі.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».